Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кобрынскі дызайнэр зрабіў рэдызайн беларускіх банкнотаў: «Грошы павінны падабацца турыстам»


У інтэрнэце зьявіліся эскізы беларускіх банкнотаў. Аўтар — Раман Дубінка — прафэсійна займаецца рэклямай і дызайнам. Працуе начальнікам аддзелу рэклямы ў адной з прыватных фірмаў Кобрына, раней быў начальнікам аддзелу маркетынгу на Кобрынскім хлебазаводзе.

На эскізах купюраў рублі ўжо дэнамінаваныя, бяз трох нулёў.

Раман Дубінка
Раман Дубінка

— Чаму вы вырашылі дэнамінаваць беларускі рубель? Няўжо ня верыце ў беларускую эканоміку?

— Першапачаткова я прапанаваў дызайн з нулямі. А ідэю з дэнамінацыяй падказаў мой сябар. Ён заўважыў і спытаў, чаму я не прыбраў нулі. Тады я задумаўся і вырашыў, што, напэўна, пара. Але агулам, я, хоць і маю эканамічную адукацыю і падтрымліваю ідэі Яраслава Раманчука, у палітыку і эканоміку стараюся ня ўлазіць. Дызайн асобна. Эканоміка асобна. Калі рабіў дызайн грошай, пра эканоміку ня думаў.

— Ваш дызайн перагукаецца з дызайнам, які існуе цяпер. Чаму б, напрыклад, не вярнуць на купюры жывёл, як гэта было ў 90-х?

— Я хачу, каб купюры былі пазнавальныя. Калі людзям даць новыя грошы, яны ня будуць разумець, свае гэта ці не свае. Я так, з пазнавальным малюнкам, будуць больш роднымі. Я і колеры захаваў, і карцінкі са знакамітымі будынкамі. Трэба, каб грошы выклікалі станоўчыя эмоцыі, каб падабаліся турыстам, якія прыязджаюць у Беларусь. Грошы — гэта піяр і рэкляма краіны

— Вось Белавія таксама здумала рэбрэндынг, можа быць, вы б там паўдзельнічалі?

— Вельмі хацеў нешта прапанаваць, сачу за тым, якія лягатыпы распрацоўваюцца. Вельмі спадабаўся праект з валошкай. Але, на жаль, пакуль часу ня маю, каб прапанаваць нешта сваё. Вельмі заняты на працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG