Беларусіст, вялікі сябар Беларусі, кавалер Ордэна Францішка Скарыны, ганаровы сябар Беларускага ПЭН-цэнтру Анджэй Цеханавецкі памёр у Лёндане на 92-м годзе жыцьця.
Раніцай 2 лістапада ў Крыме пачаліся ператрусы ў дамах былых супрацоўнікаў крымска-татарскага тэлеканалу ATR — Лілі Буджуравай і Эльзары Ісьлямавай, а таксама ў доме бацькоў уладальніка тэлеканалу Ленура Ісьлямава.
Суд Бярэзінскага раёну 2 лістапада вырашыў спыніць прэвэнтыўны нагляд у дачыненьні да Паўла Вінаградава.
У Беларусі 5 і 6 лістапада ўпершыню пройдзе маштабная канфэрэнцыя па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Сястра і маці беларуса Рамана Серадзінскага, які загінуў у авіякатастрофе, знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургу, куды паехалі на апазнаньне.
Ва Ўкраіне скандал з-за арышту старшыні партыі «Ўкроп» Генадзя Корбана, блізкага да мільярдэра Ігара Каламойскага.
Сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту рэкамэндаваў рэктару пачаць працэдуру афіцыйнага падпісаньня Вялікай унівэрсытэцкай хартыі.
29 кастрычніка 1937 году — чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменьнікаў. Радыё Свабода паразмаўляла з дасьледчыкам сталінскіх рэпрэсіяў Леанідам Мараковым.
Чарка, пікет, могілкі
У гонар беларускага татарына Якуба Якубоўскага ў Менску 28 кастрычніка пройдзе вечарына з прэзэнтацыяй кнігі і выставай.
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец у камэнтары Свабодзе адзначыў, што не разумее празьмернай увагі прэсы да выпадку са зьбіцьцём і сьмерцю гея Міхала Пішчэўскага:
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч адзначае, што беларускае грамадзтва не падрыхтаванае да абмеркаваньня тэмы сэксуальных меншасьцяў.
Анатоль Лябедзька ў камэнтары Свабодзе сказаў, што ў беларускім грамадзтве захоўваецца нэгатыўнае стаўленьне да любой праявы нестандартнасьці — ці яна тычыцца сэксуальнай арыентацыі, ці палітычных поглядаў, ці нейкіх іншых асаблівасьцяў.
Рэжысэр «Часу СЭКАНД ХЭНД» Уладзімер Пятровіч расказаў Свабодзе, у чым бачыць падабенства падзеяў у творах Алексіевіч з тым, што адбываецца з Расеяй і яе суседзямі.
Станоўчая ацэнка выбарчай кампаніі Тацяны Караткевіч кіраўніком беларускай дыпляматычнай місіі ў Вашынгтоне выклікала рэакцыю як у актывістаў апазыцыі, так і ў грамадзкіх арганізацыяў.
Свабода запыталася ў экспэрта ў галіне сельскай гаспадаркі Андрэя Юркова, ці магчыма замяніць у малочнай прадукцыі 85% малочнага тлушчу на расьлінны і ці часта такое здараецца.
Падчас паказу калекцыі адзеньня беларускага брэнду Tikota Unique, які адбываецца ў межах Belarus Fashion Week, ахоўнік ледзь ня выгнаў з подыюму мадэль.
Два спэктаклі паводле твораў Сьвятланы Алексіевіч пакажуць у Бабруйску з 27 па 31 кастрычніка на сцэне тэатру драмы і камэдыі імя Дуніна-Марцінкевіча падчас традыцыйнага Рэспубліканскага фэстывалю нацыянальнай драматургіі.
Дзяржаўная магілёўская фабрыка «Лента» адгрузіла 5 кілямэтраў бел-чырвона-белай стужкі, якую «АртСядзіба» замовіла ў прадпрыемства яшчэ летам. Як будуць дзяліць 5 кілямэтраў бел-чырвона-белай стужкі?
Навучэнка Менскага раённага ліцэю ў Ратамцы папрасіла сястру дапамагчы напісаць эсэ на тэму «Што будзе, калі Амэрыка стане кіраваць сьветам».
Загрузіць яшчэ