Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рамана Серадзінскага пахаваюць на радзіме, у Беларусі


Раман Серадзінскі
Раман Серадзінскі

Сястра і маці беларуса Рамана Серадзінскага, які загінуў у авіякатастрофе, знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургу, куды паехалі на апазнаньне.

Пра гэта Свабодзе паведаміў пляменьнік нябожчыка Дзьмітрый:

«Яны выехалі ў Санкт-Пецярбург учора. Сёньня, 2 лістапада, павінна быць апазнаньне цела. Пакуль ніякіх навінаў з Санкт-Пецярбургу наша сям’я не атрымала. Пытаньне пра пахаваньне будзе вырашацца пасьля таго, як пройдзе апазнаньне. Але пахаваны Раман будзе на радзіме, у Беларусі», — сказаў Свабодзе пляменьнік Рамана Серадзінскага.

Раман Серадзінскі нарадзіўся ў Клічаве (Магілёўская вобласьць), дзе і скончыў школу. Потым вучыўся ў Магілёўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. У сярэдзіне 2000-х Раман зьехаў у Санкт-Пецярбург, дзе пераходзіў з працы на працу. На ягонай старонцы «Ўкантакце» пазначана, што цяпер ён быў уладкаваны ў кампаніі «Аліянс».

Самалёт расейскай авіякампаніі «Кагалымавія» зьнік з радараў неўзабаве пасьля вылету з Шарм-аш-Шэйху сёньня раніцай. Мясцовыя СМІ перадаюць, што ён разьбіўся на Сынайскай паўвысьпе ў Эгіпце. Інфармацыю пра крушэньне пацьвердзілі ў офісе прэм’ер-міністра Эгіпту. На борце былі 224 чалавекі, у тым ліку 217 пасажыраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG