11 лютага вучань 10 клясу Стаўпецкай школы № 2 напаў на настаўніцу гісторыі і іншых вучняў з нажом. Ад ранаў настаўніца і вучань 11 клясу загінулі, яшчэ двое вучняў у лякарні ў цяжкім стане. Нападнік затрыманы. Свабода сабрала храналёгію трагічнага здарэньня.
- 7:40 — вучань 10 клясу В. зайшоў у кляс і пакінуў свой заплечнік
- Каля 8 гадзіны вярнуўся ў кляс і ўдарыў нажом настаўніцу і двух вучняў, якія за яе спрабавалі заступіцца.
- 10:10 — нападніка затрымалі з АМАПам
- 10:55 — У Сьледчым камітэце завялі крымінальную справу па факце забойства
Усе, хто быў знаёмы з нападнікам характарызуюць яго як «добрага, ветлівага хлопца, які ня меў праблемаў ні з аднаклясьнікамі, ні з настаўнікамі».
Загінулую настаўніцу калегі называюць «адным з найлепшых пэдагогаў», а былыя выпускнікі кажуць, што яна была «справядлівым, вясёлым чалавекам». Што стала прычынай здарэньня пакуль не вядома.