Патэцыйная кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская паведаміла Свабодзе, што яна сёньня падасьць скаргі ў ЦВК і МУС на перашкоды ў зборы подпісаў у яе падтрымку і арышт кіраўніка яе ініцыятыўнай групы.
Аналізуем відэа затрыманьня Сяргея Ціханоўскага на пікеце ў Горадні 29 траўня.
Дату ліквідацыі Цэнтру перанесьлі з 1 ліпеня на 1 кастрычніка, вынікае з рашэньня Мазырскага райвыканкаму № 992. Бацькі спадзяюцца, што ліквідацыю зусім скасуюць.
Гледачоў відэастрыму Свабоды скарыла гамяльчанка Вольга, якая падчас перадвыбарчага пікету Святланы Ціханоўскай 28 траўня раскрытыкавала Аляксандра Лукашэнку і дзейную ўладу. Мы сустрэліся з жанчынай і выслухалі яе пазыцыю.
27 траўня суд Жлобінскага раёну прызнаў грамадзянскую актывістку Ліяну Шубу вінаватай у «актыўным удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу супраць улады». Яе пакаралі штрафам — 270 рублёў.
Жыхар Гомля Яўген Якавенка плянава лячыў анкалёгію і заразіўся ў шпіталі COVID-19. «Татка толькі паўгадзіны пабыў на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх (ШВЛ) — і яго ня стала. Каб не каранавірус — ён бы жыў», — расказаў Свабодзе сын памерлага.
Гомельскі гарадзкі сацыяльна-пэдагагічны цэнтар — на замку. Па тэлефонах адміністрацыі прытулку за працоўны дзень ніхто не адказаў.
Абвінавачанаму пагражае сьмяротнае пакараньне.
22 траўня меўся выйсьці з гомельскага ізалятару Юры Ўласаў, якога пакаралі 15 суткамі за акцыю падтрымкі Сяргея Ціханоўскага. Пасьля таго, як тэрмін пакараньня скончыўся, жыхар Гомля на волю ня выйшаў.
Суд Цэнтральнага раёну Гомля 21 траўня пакараў арыштам на 15 сутак Дзьмітрыя Лукомскага. Той браў удзел у акцыі падтрымкі Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі 7 траўня. З таго часу яго шукала міліцыя.
Жыхароў Гомля абурылі пляны ўладаў, яны стварылі пэтыцыю, якую падпісалі звыш 4 тысяч чалавек.
Вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі, якога сёньня раптоўна адпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня, на прэсавай канфэрэнцыі расказаў пра свае пляны на выбарчую кампанію.
Ва Ўваравіцкім псыханэўралягічным доме-інтэрнаце для старых і інвалідаў выбух каранавірусу. Так сьцьвярджаюць мясцовыя жыхары і пэрсанал установы. Афіцыйна ў гэтым інтэрнаце сытуацыі не камэнтуюць.
У Добрушы суд вынес рашэньне ў справе аб крадзяжы цудатворнага абраза зь вясковага храму. Злодзея пакаралі 3 гадамі пазбаўленьня волі. Ікону ж суд пастанавіў аддаць Гомельскай япархіі. Раней абраз знаходзіўся ў царкве вёскі Дубраўка. Па словах вяскоўцаў, ікона належала 87-гадовай бабульцы.
Аўтара YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага 19 траўня асудзілі яшчэ на 15 сутак арышту па 2 пратаколах за несанкцыянаваны масавы сход (арт. 23.34 КаАП).
Фэльчарка «хуткай» з Гомля Алена Давыдава падавала дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы да прэзыдэнцкіх выбараў. Сёньня на паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі стала вядома, што яе групу не зарэгістравалі.
У Гомлі памерла 58-гадовая настаўніца пачатковых клясаў Марыя Іванаўна К. Яна працавала ў сярэдняй школе № 61. Па словах бацькоў школьнікаў, апошнім часам настаўніца была на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і і хварэла на каранавірус.
Аўтара YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага 18 траўня асудзілі яшчэ на 15 сутак арышту.
У Гомлі 16 траўня міліцыя затрымала Дзьмітрыя Лукомскага, паплечніка Сяргея Ціханоўскага. Сёньня ён паведамляў Свабодзе, што на яго ўжо тыдзень палюе міліцыя.
Сёньня мусіў вызваліцца з ІЧУ ў Пухавічах блогер Уладзімір Няронскі (YouTube-канал «Слуцк для Жизни»).
Загрузіць яшчэ