Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі затрымалі паплечніка Сяргея Ціханоўскага, на якога тыдзень палявала міліцыя


Пікет у Гомлі з удзелам блогера Ціханоўскага
Пікет у Гомлі з удзелам блогера Ціханоўскага

У Гомлі 16 траўня міліцыя затрымала Дзьмітрыя Лукомскага, паплечніка Сяргея Ціханоўскага. Сёньня ён паведамляў Свабодзе, што на яго ўжо тыдзень палюе міліцыя.

Жыхар Гомля Дзьмітры Лукомскі 7 траўня браў удзел у акцыі падтрымкі арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага. Пасьля акцыі 20 чалавек былі затрыманыя, некаторыя атрымалі «суткі».

Дзьмітрый пазьбегнуў затрыманьня, але заявіў, што ўжо тыдзень на яго палюе міліцыя.

Свабодзе пра затрыманьне паведаміла Віялета Майшук — сяброўка Дзьмітрыя. «Ён патэлефанаваў мне, толькі пасьпеў сказаць, што „Мяне вяжуць!“ — і сувязь абарвалася. Цяпер яго тэлефон недасяжны», — зазначыла дзяўчына. Дзе цяпер знаходзіцца Дзьмітры — невядома.

Пасьля акцыі 7 траўня на плошчы Леніна ў Гомлі былі затрыманыя 20 чалавек. Большасьць зь іх адпусьцілі. 15 сутак арышту атрымаў Юры Ўласаў. Пазьней стала вядома, што на 15 сутак быў асуджаны таксама youtube-блогер Іван Рэмязоўскі (канал Real Belarus). Пасьля акцыі і затрыманьня яго адпусьцілі, а назаўтра зноў затрымалі. За гэтую акцыю атрымаў 15 сутак і жыхар Жлобінскага раёну Віталь Грыцкоў.

Дзмітры распавядаў Свабодзе, што тыдзень пасьля акцыі па адрасах, дзе жывуць ягоныя сваякі і дзе ён зарэгістраваны, хадзілі міліцыянты ў цывільным і настойліва шукалі яго. «Тэрарызавалі ўсю сям’ю, хадзілі да маёй дзяўчыны на працу», — казаў ён.

15 траўня ў Цэнтральны РАУС выклікалі ягоную сяброўку Віялету. Міліцыянты распытвалі, дзе Дзьмітры.

Малады чалавек казаў Свабодзе, што мае позву на панядзелак на 10.30 і зьбіраўся сам пайсьці ў міліцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG