Гомельскія ўлады далі адказ на зварот 702 грамадзян, якія прасілі дасьледаваць і ўшанаваць месцы масавых рэпрэсіяў пад Гомлем. «Адсутнічаюць дастатковыя архіўныя дакумэнты, якія б сьведчылі аб тым, што гэтыя тэрыторыі зьяўляюцца месцамі пахаваньняў ахвяраў рэпрэсіяў», — напісалі з аблвыканкаму.