Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхару Калінкавіцкага раёну пагражае сьмяротная кара за забойства жонкі сьвятара


Затрыманы па падазрэньні ў забойстве жонкі сьвятара ў Калінкавіцкім раёне
Затрыманы па падазрэньні ў забойстве жонкі сьвятара ў Калінкавіцкім раёне

23-гадовы мужчына абвіначваецца ў забойстве з асаблівай жорсткасьцю, рабаўніцтве, згоне аўтамабілю.

Сьледчы камітэт завяршыў над гучнай крымінальнай справай аб забойстве жонкі праваслаўнага сьвятара ў Азарычах Калінкавіцкага раёну.

Першапачаткова праз падазрэньне ў злачынстве быў затрыманы муж ахвяры. Потым — 23-гадовы жыхар суседняй вёскі.

2 кастрычніка ў сваім доме ў пасёлку Азарычы была знойдзена забітай 42-гадовая жонка сьвятара Тацяна. Праваахоўныя органы затрымалі яе мужа. Сьледчы камітэт тады паведаміў, што 47-гадовага мужчыну затрымалі ў стане алькагольнага ап’яненьня. Назаўтра сьвятара адпусьцілі, а затрымалі 23-гадовага Віктара, які жыў у суседняй вёсцы і дапамагаў бацюшку будаваць новую царкву.

Як паведамляе Сьледчы камітэт, у дзень забойства Віктар рабіў у царкве рамонт. Ён пасварыўся па тэлефоне са сваёй дзяўчынай, а потым напіўся. І вырашыў скарыстацца аўтамабілем сьвятара, каб паехаць да гэтай дзяўчыны.

Месца злачынства
Месца злачынства

Дзьверы адчыніла жонка сьвятара Тацяна. Жанчына адмовілася даць Віктару ключы ад аўтамабіля і паспрабавала замкнуцца знутры. Абвінавачаны ўдарыў яе нажом і заскочыў у дом. Ён пабіў жанчыну, нанёс ёй яшчэ шмат удараў нажом.

Хлопец забраў ключы ад аўтамабіля, выкраў з хаты 20 даляраў, 1000 расейскіх рублёў і мабільны тэлефон цаной 400 рублёў, паехаў на аўтамабілі на фэрму ў суседняй вёсцы, трапіў там у ДТЗ. Даяркі, якія былі сьведкамі аварыі, забралі ў Віктара ключы ад аўтамабіля і выклікалі міліцыю. Малады чалавек уцёк.

Экспэрты параўналі адбіткі далоні зь месца ДТЗ з тымі, якія злачынца пакінуў на месцы забойства.

Падазраванага абвінавацілі ў забойстве з асаблівай жорскасьцю, рабаўніцтве, згоне аўтамабіля. Яму пагражае сьмяротнае пакараньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG