Актывісты шэрагу грамадзкіх арганізацый і рухаў ушанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Гэта традыцыйная акцыя, якую актывісты дэмакратычнага руху ладзяць 29 дня кожнага месяца, пачынаючы з 2007 году.
Індывідуальныя прадпрымальнікі краіны 28 лютага а 15:00 праводзяць мітынг на Кастрычніцкай плошчы Менску. Разам з эканамічнымі яны маюць намер выставіць палітычныя патрабаваньні.
Падчас мітынгу 28 лютага ў Менску прадпрымальнікі плянуюць зладзіць пэрформанс: пакінуць на прыступках Палаца рэспублікі рэчы, якімі ім забараняюць гандляваць.
«Узмацняецца падатковы ціск, павялічваюцца незаконныя патрабаваньні, людзі ператвараюцца ў жабракоў», — сказаў Мікалай Аўтуховіч.
Намесьнік старшыні грамадзкай арганізацыі «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Аляксандар Таўстыка скрытыкаваў мітынг прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Індывідуальныя прадпрымальнікі зноў зьбіраюцца на несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкай плошчы Менску сёньня, 22 лютага. Пачатак а 12-й гадзіне.
Адкрываючы вечарыну, міністар Уладзімер Макей сказаў: «Мова, культура, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасьці — гэта падмурак, безь якога немагчымае існаваньне ні народу, ні краіны».
Ад 1 студзеня 2016 году тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў краіны змушана пакінулі працоўныя месцы на рынках. Амаль два месяцы яны марна дамагаюцца адмены прэзыдэнцкага ўказу № 222, які забараняе дробным гандлярам працаваць без сэртыфікацыі тавараў.
У судзе Маскоўскага раёну Менску сёньня распачынаецца суд над лідэрам індывідуальных прадпрымальнікаў зь Віцебску Ірынай Яскевіч.
Індывідуальныя прадпрымальнікі Сьветлагорску падтрымаюць палітычную вулічную акцыю, прымеркаваную да Дня Волі 25 сакавіка. Пра гэта Свабодзе паведаміў салігорскі прадпрымальнік Анатоль Зьмітровіч.
Лідэр прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах Мікалай Чарнавус падаў заяву ў адміністрацыю горада на правядзеньне агульнабеларускага мітынгу прадпрымальнікаў у Баранавічах 7 сакавіка.
Mітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з заявай паводле вынікаў сустрэчы Папы Рымскага Францішка і Мітрапаліта Маскоўскага Кірыла.
У Полацку адбылася сустрэча прадпрымальнікаў гораду, вынікам якой стала адзінагалоснае рашэньне прыняць удзел у мітынгу 15 лютага на Кастрычніцкай плошчы Менску.
Упершыню ў гісторыі папа Рымскі сустракаецца з Маскоўскім патрыярхам. Сустрэча Францішка і Кірыла адбудзецца ў Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці на Кубе, калі ў Менску будзе ўжо вечар.
Індывідуальныя прадпрымальнікі заявілі, што правядуць мітынг 15 лютага а 12.00 на Кастрычніцкай плошчы Менску. Лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка заявіў, што паважае гэтае рашэньне і адначасна спадзяецца на выніковасьць перамоваў з уладамі.
Суд Першамайскага раёну Менску завяршыў разгляд крымінальнай справы, упершыню распачатай паводле артыкула аб дыскрымінацыі асобаў зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй.
Прадпрымальнікі, ня згодныя з адменай грамадзкай арганізацыяй «Пэрспэктыва» мітынгу ў Менску, вырашылі сабрацца на акцыю пратэста 15 лютага а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.
Нягледзячы на адкліканьне Анатолем Шумчанкам заяўкі на мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску на 15 лютага, дробныя бізнэсоўцы гатовыя публічна пратэставаць. У тым ліку ў цэнтры Менску.
Суд Першамайскага раёну Менску распачаў разгляд крымінальнай справы, упершыню заведзенай паводле артыкула аб дыскрымінацыі асобаў зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй.
Палітык і публіцыст, вернік грэка-каталіцкай царквы Анатоль Сідарэвіч пракамэнтаваў Свабодзе значэньне сустрэчы для сьвету і царквы.
Загрузіць яшчэ