Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі Полацку выходзяць на плошчу, Аляксандра Макаева выклікаюць у суд


У Полацку адбылася сустрэча прадпрымальнікаў гораду, вынікам якой стала адзінагалоснае рашэньне прыняць удзел у мітынгу 15 лютага на Кастрычніцкай плошчы Менску. Удзел у сустрэчы прыняў адзін з ініцыятараў мітынгу, лідэр менскага прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў. Ён адказаў на пытаньні полацкіх гандляроў і запэўніў, што акцыя пратэсту ў Менску скіраваная на адмену прэзыдэнцкага ўказу № 222 і мае выключна мірны характар. А таксама заклікаў сваіх полацкіх паплечнікаў не баяцца і пільнаваць магчымыя правакацыі.

Аяксандар Макаеў
Аяксандар Макаеў

У сваю чаргу гандляры Полацка сабралі грошы на аплату штрафаў для Аляксандра Макаева і віцебскай прадпрымальніцы Ірыны Яскевіч, якія былі пакараныя за ўдзел у ранейшых акцыях пратэсту. Таксама дробныя бізнэсоўцы зрабілі складкі фінансавыя і матэрыяльныя — у выглядзе прадуктаў харчаваньня — для сем’яў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія, страціўшы працу, засталіся бяз сродкаў да існаваньня. Гэткім чынам, індывідуальныя прадпрымальнікі аб’ядноўваюцца і салідарызуюцца, падкрэсьліў адзін з актывістаў у Полацку Генадзь Бердзянёў.

Мітынг прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы Менску мае распачацца 15 кастрычніка а 12.00. І, як паведаміў Аляксандр Макаеў, сёньня на свой мабільны тэлефон ён атрымаў смс-паведамленьне, што аб 11.00 гэтага ж дня ён мае зьявіцца ў Эканамічны суд у справе аб кантрольнай закупцы. Актывіст мяркуе, што гэткім чынам улады мяркуюць сарваць ягоны ўдзел у прадпрымальніцкім мітынгу. Тым ня менш, ён мае намер быць на Кастрычніцкай плошчы нават пры ўмове, што суд адбудзецца безь ягонага ўдзелу.

Раней рашэньне пра мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прынялі індывідуальныя прадпрымальнікі Віцебску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG