Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Макей: Мова — гэта падмурак існаваньня народа і дзяржавы


Уладзімер Макей адкрывае імпрэзу
Уладзімер Макей адкрывае імпрэзу

У Міністэрстве замежных спраў адбылася літаратурная імпрэза «Ў дыялёгу культур». Яна была арганізаваная міністэрствам і літаратурным музэем Янкі Купалы і прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Адкрываючы вечарыну, міністар Уладзімер Макей сказаў:

«Мова, культура, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасьці — гэта падмурак, безь якога немагчымае існаваньне ні народу, ні краіны. Гэта скарб, якім мы павінны ганарыцца. Сёньня сам час патрабуе ад нас ня толькі зьвярнуцца да нашых вытокаў, але і паглыбляць знаёмства з традыцыямі, разьвіваць пачуцьцё грамадзянскасьці і любоў да радзімы».

На завяршэньне прамовы Ўладзімер Макей прачытаў «Санэт» Янкі Купалы.

відэа: БелаПАН

Уладзімер Макей: Мова - гэта падмурак існаваньня народа і дзяржавы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:12 0:00

З нагоды 100-гадовага юбілею шлюбу Янкі Купалы і Ўладзіславы Станкевіч кіраўнікі і прадстаўнікі амбасадаў розных краін сьвету чыталі вершы пра каханьне розных беларускіх паэтаў і па-беларуску.

На завяршэньне ўдзельнікі і госьці паглядзелі выставу, прысьвечаную творчасьці беларускіх літаратараў розных гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG