Суд у Данецку Растоўскай вобласьці прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай і асудзіў да 22 гадоў зьняволеньня. Як камэнтуюць прысуд удзельнікі пікету салідарнасьці з Саўчанкай ля расейскай амбасады ў Менску?
З 10 раніцы да 18:30 вечара працягваўся ў Менску каля амбасады Расеі пікет актывістаў, якія патрабуюць вызваленьня Надзеі Саўчанкі.
Беларускія актывісты другі дзень запар ладзяць пікет каля расейскай амбасады, дзе чакаюць прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы.
На ягоным аўто ёсьць надпісы «Дзякуй Богу за перамогу 8. IХ.1514» у гонар бітвы пад Воршай, «На Майдан» зь бел-чырвона-белым і жоўта-блакітным сьцягам і герб «Пагоня».
На нашым сайце адбылася жывая трансьляцыя з офісу Руху "За Свабоду".
«Яны ўсё ж вымусілі дачку павесіць піянэрскую анучку з камунісцкімі колерамі сабе на шыю», — у піянэрах па афіцыйных зьвестках 4 зь 10 дзяцей адпаведнага ўзросту, у акцябратах — да 9 зь 10.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску адбыўся працэс над палітолягам і грамадзкім дзеячам Уладзімерам Мацкевічам. Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага, на якім яго не было.
«У 60 гадоў мужык — гэта конь, на якім можна яшчэ араць», — кажа Аляксандар Лукашэнка. Ці згодныя з такім меркаваньнем цяперашнія і патэнцыйныя пэнсыянэры?
Грамадзянская ініцыятыва «Экспэрты ў абарону Курапатаў» абвясьціла адкрыты творчы конкурс «Курапаты — народны мэмарыял» пад дэвізам «Праз Курапаты — да пакаяньня».
У Менску на ўдзельнікаў акцыі каля расейскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанкі працягваюць складаць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
На ўдзельнікаў акцыі каля расейскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанкі напалі пэнсіянэры з кіямі. Пра гэта Свабодзе паведаміла адна з удзельніц Натальля Саматэя.
Людзі працягваюць падыходзіць да расейскай амбасады ў Менску.
У менскай сядзібе Партыі БНФ адбылася вечарына памяці Алеся Чаркашына, актывіста партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», прымеркаваная да паўгодзьдзя з дня ягонай гібелі ў баях за незалежнасьць Украіны.
Прадпрымальнікі Слуцку правялі сход, на якім прынялі рашэньне падтрымаць акцыі пратэсту, заплянаваныя ў Менску з удзелам прадстаўнікоў дробнага бізнэсу 14 сакавіка і 25 сакавіка, а таксама стварыць штабы самаабароны.
Хрысьціяне поўнага Эвангельля з царквы «Слова веры» ў Менску рызыкуюць застацца без будынку, зямлі і юрыдычнага адрасу.
У сядзібе партыі БНФ адбудзецца вечарына памяці Алеся Чаркашына, прымеркаваная да паўгодзьдзя з дня ягонай гібелі.
Актывісты руху салідарнасьці «Разам» у Гомелі на сходзе актывістаў арганізацыі заявілі пра падтрымку прадпрымальнікаў і выказаліся за правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў.
Пэнсіянэрка Ніна Багінская атрымала копію пратакола па выніках мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў, які адбыўся на Кастрычніцкай плошчы Менску 22 лютага.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў справаздачу па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрыманьня ў Беларусі ў 2015 годзе.
Актывісты шэрагу грамадзкіх арганізацыяў і рухаў 29 дня кожнага месяца будуць зьбіраць подпісы і накіроўваць ураду краіны аб прызнаньні 29 кастрычніка Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
Загрузіць яшчэ