Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі ствараюць штабы самаабароны: «Дзяржава нападзе на нас, альбо мы на дзяржаву»


Прадпрымальнікі Слуцку правялі сход, на якім прынялі рашэньне падтрымаць акцыі пратэсту, заплянаваныя ў Менску з удзелам прадстаўнікоў дробнага бізнэсу 14 сакавіка і 25 сакавіка, а таксама стварыць штабы самаабароны.

Пра гэта Свабодзе паведаміла старшыня Рады прадпрымальнікаў Соф’я Міцяшова:

«Мы зьвярталіся ў дзяржаўныя структуры ўсіх узроўняў, але рэакцыі на нашы звароты — нуль. Нічым іншым, як валакітай, гэтую перапіску назваць нельга. Адбыліся мітынгі, мы праводзілі сустрэчы з чыноўнікамі, і яны казалі: вы ведаеце, адкуль гэты ўказ, і мы вам нічым дапамагчы ня можам. І гэтак трэба было зацягнуць сытуацыю, каб людзі пачалі галадаць. Таму многія вымушаныя былі напачатку ўціхую, а пасьля больш адкрыта выходзіць на працу і працаваць ва ўмовах парушэньняў, бо выканаць прэзыдэнцкі ўказ № 222 немагчыма.

Адначасна прадпрымальнікі нашага рынку пачалі ствараць штабы самаабароны з мэтай абароны ўласнага тавару. Яны будуць працаваць так, што калі падатковая інспэкцыя ці якая-небудзь іншая арганізацыя, надзеленая правам кантролю, пажадае прыйсьці з праверкай і канфіскаваць тавар, то не дазваляць гэта рабіць. Цяпер да 70% адсоткаў гандляроў выйшлі на рынак, і неўзабаве будзем бачыць: дзяржава нападзе на нас ці мы на дзяржаву».

Сход прадпрымальнікаў Полацку таксама прыняў рашэньне падтрымаць сваім удзелам мітынг прадпрымальнікаў у Менску 14 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG