Вячаслаў Ракіцкі
Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык, пэдагог. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў мястэчку Празарокі на Глыбоччыне. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Аўтар дзьвюх кніг “Беларуская Атлянтыда” і кнігі “Сто адрасоў Свабоды”. Адзін з аўтараў трохтомнага акадэмічнага выданьня “Гісторыя беларускага тэатру”, зборніка перакладаў драматургіі Славаміра Мрожка “Дом на мяжы”. Напісаў некалькіх сотняў мастацтвазнаўчых і крытычных артыкулаў. Сумесна з Андрэем Куцілам на замову тэлеканала “Белсат”зьняў дакумэнтальныя фільмы “Даволі! Да Волі...”, “Каханьне па-беларуску”, “Выбар Саньнікава”, “Дарога Статкевіча”, дакумэнтальныя тэлесэрыялы “Сьцяна”, “Краты”, “Пераемнікі”. Ляўрэат шэрагу міжнародных кінафэстываляў.
Працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача, Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Нацыянальнай акадэміі навук, на Беларускім тэлебачаньні, у газэце “Культура”. Быў галоўным рэдактарам часопісу “Спадчына”. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Беларускім унівэрсытэце культуры, Інстытуце сучасных ведаў, Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.
Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.
Аўтар Вячаслаў Ракіцкі
-
10:10, 27 лістапад 2009
Гародня, вуліца Дамініканская, 1. Газэта “Пагоня”
-
08:27, 25 лістапад 2009
Менск, праспэкт Машэрава (былая Варвашэні), 8
-
10:05, 24 лістапад 2009
Менск, плошча Свабоды, 23. Прафсаюзны дом
-
12:40, 23 лістапад 2009
Менск, вуліца Рэвалюцыйная, дом 8а
-
10:00, 17 лістапад 2009
Магілёў, завулак Чкалава, 16
-
12:27, 16 лістапад 2009
Менск, праспэкт Незалежнасьці, 47
-
12:24, 13 лістапад 2009
Мястэчка Сьвіслач Гарадзенскай вобласьці, праваслаўныя могілкі
-
12:17, 12 лістапад 2009
Мястэчка Вішнева Валожынскага раёну
-
13:14, 11 лістапад 2009
Віцебск, вуліца Леніна, 32 (плошча Свабоды)
-
12:34, 10 лістапад 2009
Крапівенскае поле пад Воршай
-
12:53, 09 лістапад 2009
Менск, вуліца Старажоўская, 5