Сябра партыі БНФ, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Рагачоўскай выбарчай акрузе № 45 Валеры Пуціцкі заявіў “Свабодзе”:
“АДС (Аб’яднаных дэмакратычных сіл), як яны былі задуманы напачатку, цяпер няма. Ёсьць “левыя”, які робяць няведама што, і ёсьць “правыя”, якія вырашылі здымацца з выбараў.
Я на сойме Партыі БНФ галасаваў, каб былі зьнятыя ўсе кандыдатуры. Таму што ў фарсе няма сэнсу ўдзельнічаць. Сябры маёй ініцыятыўнай групы добра разумеюць, у якой кампаніі яны бралі ўдзел. Афіцыйна выйду з выбараў у гэтыя дні”.
Валеры Пуціцкі 1967 году нараджэньня. Жыве ў Рэчыцы. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ. Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту. Жанаты, гадуе дачку і сына.