У ноч на 28 сьнежня ў аўтакатастрофе загінула Тацяна Сапач -- беларуская паэтка, журналістка, аўтарка Свабоды. Трагедыя здарылася ў Літве пад Алітусам.
На сёньняшнім канцэрце Лявон Вольскі прэзэнтуе песьні на вершы Караткевіча і Сыса, выведзе на сцэну новую зорку, патрэніруецца сьпяваць для Эўропы і прыкіне рэпэртуар для выбарчага ўчастку.
9 сьнежня спаўняецца 119 гадоў з дня народзінаў Максіма Багдановіча. Літаратурны музэй паэта адзначае гэтае сьвята ўскладаньнем кветак да помніка заснавальніку новага айчыннага прыгожага пісьменства і ўрачыстай вечарынай. І распачынае падрыхтоўку да 120-годзьдзя паэта.
Пасьля амаль гадавога перапынку аднаўляе рэгулярны выхад адно з самых папулярных беларускіх гістарычных пэрыядычных выданьняў — часопіс "Спадчына".
3 сьнежня ў Нацыянальнай бібліятэцы была прадстаўленая кніга “Беларускае замежжа”. Гэта калектыўны зборнік, у якім тэксты больш дваццаці аўтараў пададзеныя паралельна па-беларуску і па-расейску.
1 сьнежня ў кнігарні менскай галерэі «Ў» адбылася прэзэнтацыя другой кнігі Вячаслава Ракіцкага «Беларуская Атлянтыда».
У кнігарні сталічнай галерэі «Ў» адбылася прэзэнтацыя другой кнігі Вячаслава Ракіцкага «Беларуская Атлянтыда». Яна сталася дваццаць чацьвёртым выданьнем кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе».
30 лістапада ў сталічным "R-Club"е пройдзе пяцігадзіннае шоў, якое мае на мэце адрадзіць папулярны пры канцы 90-х фэстываль альтэрнатыўнай культуры "НЕфармат". Адраджэньне прымеркаванае да пятнаццатай гадавіны авангарднага беларускага літаратурнага руху "Бум-Бам-Літ" (1995—1999).
У "Бібліятэцы Свабоды" папаўненьне: выйшла з друку другая кніга Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда". Яе склалі выбраныя перадачы аднайменнай праграмы нашага радыё, якія гучалі цягам апошніх двух гадоў.
26 лістапада, у дзень 80-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча, у Менску пройдуць дзьве музычныя вечарыны ў гонар выбітнага нацыянальнага пісьменьніка і сяброўскія сустрэчы ля месца ягонага пахаваньня на Ўсходніх могілках.
«Шлях. Твары, думкі, галасы. Рыфмаваная гісторыя ў адценьнях беларускага духу». Так называецца кніга гісторыка Сяргея Кавалёва, якая 18 лістапада будзе прэзэнтавацца ў Менску ў сядзібе Таварыства беларускай мовы.
Выйшаў з друку том выбраных твораў Міколы Ермаловіча. У кнігу гісторыка і літаратара ўвайшла ягоная фундамэнтальная навуковая праца «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае», а таксама публіцыстычныя і літаратурныя творы.
10 лістапада ў Менску ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца вечарына памяці Алеся Салаўя. У часе яе пройдзе прэзэнтацыя першай ягонай кнігі, выдадзенай на радзіме, -- «Творы: паэзія, проза, лісты». Том, складзены Міхасём Скоблам, выйшаў у прыватным выдавецтве «Лімарыус» і запачаткаваў новую кніжную сэрыю «Галасы Айчыны».
У чацьвер ўвечары ў менскай краме “Кніжны салён” адбылася прэзэнтацыя анталёгіі “Тысяча гадоў добраму суседзтву. Беларуска-літоўскае гістарычнае і літаратурнае сужыцьцё".
Сёньня ўвечары ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца прэзэнтацыя кнігі “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца”. Яна прысьвечана апостальскаму візытатару для беларусаў-каталікоў у замежжы, грэка-каталіцкаму сьвятару Аляксандру Надсану.
У БДУ прэзэнтавалі кнігу "Папулярная музыка зь Вітулы” швэдзкага пісьменьніка Мікаэля Ніемі па-беларуску. Гэта 35 пераклад на замежную мову рамана Ніемі. Сам аўтар прыехаў на прэзэнтацыю.
19 кастрычніка ўвечары ў сталічным фальварку “Добрыя мысьлі” адчынілася выстава Алеся Марачкіна “Постаці”. У экспазыцыі каля трыццаці графічных аркушаў, прысьвечаных дзеячам беларускай гісторыі і культуры, а на мальбэрце мастака твор, які ўпершыню быў прадстаўлены публіцы. Гэта партрэт паэта Анатоля Сыса.
Свой сямідзясяты дзень народзінаў адсьвяткаваў скульптар, жывапісец, сябра мастакоўскай суполкі "Пагоня" Алесь Шатэрнік.
Загрузіць яшчэ