15 лістапада Радыё Свабода прадстаўляе кнігу «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча». У ёй сабраныя каля пяцідзесяці эсэ пра беларускую літаратуру, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава.
Выйшла з друку новая кніга «Бібліятэкі Свабоды».
14 лістапада спаўняецца 200 гадоў Паўлюку Багрыму, легендарнаму сялянскаму паэту і таленавітаму майстру-кавалю.
Выбітны мастак пакінуў гэты сьвет пасьля цяжкай хваробы на 53-м годзе жыцьця.
30 верасьня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэньня Зоські Верас.
25 верасьня спаўняецца пяцьдзесят гадоў Алесю Бяляцкаму.
Аўтар п’есы — вядомы журналіст і літаратар Дзьмітры Плакс.
Свае высокія пасады Максім Танк нярэдка выкарыстоўваў дзеля дапамогі маладым і апальным літаратарам. Да прыкладу, паэтка Ларыса Геніюш, якая пасьля сталінскіх лягераў адмовілася прыняць савецкае грамадзянства, толькі дзякуючы заступніцтву Максіма Танка змагла выдаць дзьве свае паэтычныя кнігі.
У пару сваёй жыцьцёвай і творчай сталасьці Максім Танк быў першым сакратаром, а пасьля старшынёй Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, абіраўся дэпутатам і старшынёй Вярхоўнага Савету БССР. Пра гэты пэрыяд жыцьця сёньняшняга юбіляра прыгадвае народны паэт Рыгор Барадулін.
17 верасьня — сто гадоў Максіму Танку (сапраўднае імя — Яўген Скурко). Пра паэта Заходняй Беларусі, які ў міжваеннай Польшчы выдаў тры зборнікі вершаў («На этапах», «Журавінавы цьвет», «Пад мачтай») ды паэму «Нарач» і за сваю актыўнасьць у кампартыі двойчы быў арыштаваны польскімі ўладамі, пагалоска йшла далёка на ўсход яшчэ да 1939 году.
17 верасьня спаўняецца сто гадоў з дня нараджэньня Максіма Танка. Сёньня з гэтай нагоды Беларускі ПЭН-цэнтар ладзіць у Менску ў кнігарні «Логвінаў» вялікую юбілейную вечарыну. Паведамляе Валянціна Аксак.
«Сівая легенда», «Местачковае кабарэ», спэктакль пра Каліноўскага ды іншыя прэм’еры чакаюць гледачоў у менскіх тэатрах гэтай восеньню. Сьвежыя афішах нацыянальную клясыку.
13 верасьня ў Менску адбылася цырымонія ўганараваньня Лявона Вольскага прэміяй імя Васіля Быкава «За свабоду думкі».
3 верасьня беларускаму пісьменьніку, крытыку, літаратуразнаўцу, грамадзкаму дзеячу Алесю Адамовічу споўнілася б 85.
Радыё Свабода рыхтуе сэрыю матэрыялаў пра беларускія інтарэсы ў Швэцыі ў розных галінах жыцьця, пра падтрымку Швэцыяй беларускага грамадзтва. Сёньня — пра літаратурныя стасункі.
Радыё «Свабода» рыхтуе сэрыю матэрыялаў пра беларускія інтарэсы ў Швэцыі. Сёньня — пра культурныя стасункі.
7 жніўня сьвяткуе сваё васьмідзесяцігодзьдзе доктар філялёгіі, прафэсар, стваральнік і шматгадовы дырэктар Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Францішка Скарыны, ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Адам Мальдзіс.
Знаны літаратуразнаўца, фальклярыст, архівіст, археограф, бібліёграф, перакладчык, дасьледчык культуры пакінуў гэты сьвет на 74-м годзе жыцьця.
15 ліпеня родныя і блізкія разьвіталіся зь Верай Вярбой (Гертрудай Маркавай). Сямідзесяцігадовая аўтарка славутых «Ручнікоў» адышла ў іншы сьвет у творчай недамоўленасьці і амаль у поўнай чалавечай самоце.
7 ліпеня — 130 гадоў з дня нараджэньня Янкі Купалы. Напярэдадні рота ганаровай варты ўсклала вянок ад кіраўніка краіны да помніка народнаму паэту. Гэткім чынам пачалося афіцыйнае сьвяткаваньне паважнай даты нацыянальнага клясыка.
Загрузіць яшчэ