Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч у складзе гурту «Крыві» ўпершыню патрапіў з канцэртам у Швэцыю яшчэ ў 2000 годзе. Зладжаны, дарэчы, той выступ быў беларускай амбасадай у Швэцыі. Пасьля ён яшчэ шмат разоў меў удзячных слухачоў на самых розных пляцоўках паўночнай краіны.
«Цікавасьць да беларускіх песьняў ды песьняў у перакладзе на беларускую мову швэдзкіх аўтараў была, і нармальна нас ўспрымалі, як паўсюль у сьвеце. Калі шчыра сьпяваеш, так і шчыра ўспрымаюць».
У мастака Алеся Пушкіна ў 2009 годзе у самым вялікім швэдзкім Музэі сучаснага мастацтва, які месьціцца ў горадзе Кальмары, адбылася пэрсанальная выстава. Дарэчы, вывозіць свае творы на тую выставу беларускія чыноўнікі дазволілі спадару Пушкіну толькі дзякуючы асабістаму хадайніцтву швэдзкага амбасадара Стэфана Эрыксана. Частка экспанатаў той выставы была куплена музэем для сваёй сталай экспазыцыі, а цяпер швэдзкія музэйшчыкі запрашаюць мастака на міжнародныя дыскусіі па праблемах сучаснага выяўленчага мастацтва.
«Такім чынам вось і адбыліся мае такія беларуска-швэдзкія і іншыя стасункі, дзякуючы беларуска-швэдзкаму культурнаму супрацоўніцтву».
Спадар Пушкін, як і іншыя творцы, якія зазналі на сабе ўвагу швэдзкае публікі, не разумее, навошта гэтыя стасункі разбураць. А Зьміцер Вайцюшкевіч дадае, што, бываючы ў Швэцыі, беларусы вучацца стаўленьню і да сваёй культуры.
«Нам ёсьць чаму ў іх вучыцца. І яшчэ важна падкрэсьліць, што грэбаваць такімі добрымі адносінамі да нас і наладжанымі стасункамі — гэта непэрспэктыўна, тым больш палітыкам такога ўзроўню, як нашая ўлада. Так сябе паводзіць нельга — гэта некультурна і гэта непэрспэктыўна».
Наладжваньнем бальшыні імпрэзаў беларуска-швэдзкага культурнага абмену займаліся ў Беларусі дзьве арганізацыі — Швэдзкі інстытут і Цэнтар швэдзкіх дасьледаваньняў. Дзякуючы ім, у Беларусі рэгулярна праходзілі паказы швэдзкага кіно, фотавыставы, ладзіліся швэдзка-беларускія літаратурныя выступы, працавалі курсы швэдзкай мовы, узаемна перакладаліся і выдаваліся кнігі, арганізоўваліся канцэрты, беларускія творцы атрымлівалі стажыроўкі ў Швэцыі — усяго не пералічыць.
Што будзе з усімі гэтымі праектамі цяпер у сувязі з рэзкім пагаршэньнем палітычных стасункаў між дзьвюма краінамі? Гаворыць намесьніца дырэктара Цэнтру швэдзкіх дасьледаваньняў Наста Лабада.
«Цяпер, калі амбасады Швэцыі ў Беларусі няма, вельмі цяжка ўявіць, што будзе далей, таму што ўсё гэта каардынавалася з дапамогай амбасады. Што будзе з культурнымі праектамі, як будзе ажыцьцяўляцца культурнае супрацоўніцтва, вельмі цяжка сказаць. Ёсьць шмат праектаў, якія працягваюцца, але іх будучыня невядомая. Ёсьць таксама намёткі на некаторыя іншыя праекты, але вось адсутнасьць такой кропкі, якая б каардынавала, якая б зьяўлялася зьвязуючым зьвяном, на жаль, ставіць пад пытаньне ўсё гэтае існаваньне, існаваньне супрацоўніцтва, якое будавалася цягам ужо больш як дзесяцігодзьдзя. Вельмі шкада, што ўсё гэта, што стымулявала супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Швэцыяй, будзе згортвацца».
Што ж да працягу зацікаўленьня саміх швэдаў беларускай культурай, то тут спадарыня Лабада выказваецца аптымістычна.
«Я думаю, што інтарэс захоўваецца. Гэта бачна па карэспандэнцыі. Цяпер большасьць маіх швэдзкіх калегаў выйшла з адпачынку, і ўсе зацікаўленыя, усе пытаюцца, як і што далей, і арыентаваныя менавіта на далейшае супрацоўніцтва».