Выпадкі, нечуваныя зь «ліхіх 90-х», здарыліся з блізкімі людзьмі Мікалая. Зь перасьцярогі ён не называе імёнаў і прозьвішчаў, але нават зь мінімуму інфармацыі, якую ўпершыню падаў Мікалай Статкевіч, можна зрабіць высновы пра жорсткасьць невядомых злачынцаў.