Cтаршыня "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў дамовіўся зь кіраўніком Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандрам Зімоўскім аб пашырэньні ўжытку беларускай мовы на тэлебачаньні.
Вядомы амэрыканскі пісьменьнік, двойчы ляўрэат Пулітцараўскай прэміі Джон Апдайк памёр у аўторак ва ўзросьце 76 гадоў.
Паміж Ізраілем і Беларусьсю вядуцца перамовы наконт увядзеньня бясплатных віз.
Прадстаўнік Джярждэпу ЗША пералічыў беларускаму МЗС усе выпадкі выдачы амэрыканскіх грамадзянаў зь меркаваньняў гуманнасьці.
Расейская кампанія Атомстройэкспорт была абраная урадам Беларусі для пабудовы атамнай электрастанцыі на літоўскім памежжы.
Курс даляру ЗША падвысіўся на 2 рублі пры тым, што попыт перавысіў прапанову.
Нацыянальны банк разьлічвае атрымаць бліжэйшымі днямі 800 мільёнаў даляраў – першую частку крэдыту МВФ.
Будаўніцтва другой галіны нафтаправоду празь Беларусь пакуль што немэтазгоднае, заявіў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін, адказваючы ў Маскве на пытаньні замежных журналістаў.
2008 год прынес Беларусі "ня толькі цяжкасьці і перажываньні, але і падараваў зьдзяйсьненьні і надзеі, быў цікавым, насычаным і ў цэлым пасьпяховым". Так ахарактарызаваў мінулы год А.Лукашэнка ў навагоднім звароце.
“Газпром” павялічыў транзыт газу празь Беларусь на 20 млн. кубамэтраў за суткі. Паводле прэс-сакратара “Газпрому” Сяргея Купрыянава, гэта не зьвязана са спыненьнем паставак газу ва Ўкраіну.
Больш як 90 тысяч чалавек узялі ўдзел у сьвяточных набажэнствах, якія прайшлі мінулае ночы ў каталіцкіх храмах Беларусі – пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі.
У Докшыцах ля касьцёлу Сьвятой Тройцы ўсталявалі помнік Папу рымскаму Яну Паўлу Другому. Урачыстае набажэнства й асьвячэньне манумэнта прайшло 13 сьнежня.
Сёньня, 11 сьнежня, актывісты незарэгістраванага руху “Маладая Беларусь” вывесілі нацыянальныя сьцягі на двух будынках у цэнтры сталіцы.
Аляксій ІІ, адзначаецца ў пасланьні, “з бацькоўскай увагай ставіўся да Беларусі, быў для нас духоўным настаўнікам і верным сябрам”.
Як лічаць прадстаўнікі Бюро АБСЭ, выбарчае заканадаўства Беларусі не дае магчымасьці для “сапраўднай палітычнай канкурэнцыі".
Менскі аблвыканкам не дазволіў таварыству аховы помнікаў правядзеньне краязнаўчай паездкі па месцах Слуцкага збройнага чыну.
У большасьці вышэйшых навучальных устаноў пераразьлік аплаты робіцца з 1 лістапада.
Адна з пацярпелых памерла ў прыёмным аддзяленьні бальніцы. За жыцьцё маці й ейнай шасьцігадовай дачкі змагаюцца дактары, абедзьвюм зрабілі апэрыцыі.
24 кастрычніка першы намесьнік міністра замежных спраў Чэхіі Томаш Пояр наведае Беларусь з афіцыйным візытам.
"Бліжэйшыя пляны ЭЗ адносна Беларусі — гэта памяншэньне кошту віз да 35 еўра", — заявіў прадстаўнік МЗС Нямеччыны, які не пажадаў назвацца.
Загрузіць яшчэ