Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз хоча зьнізіць кошт шэнгенскай візы


"Бліжэйшыя пляны ЭЗ адносна Беларусі — гэта памяншэньне кошту віз да 35 еўра", — заявіў прадстаўнік МЗС Нямеччыны, які не пажадаў назвацца.


Паводле словаў дыплямата, нельга разглядаць кошт візаў – 60 эўра – як санкцыю супраць беларускіх грамадзянаў. ЕЗ не зацікаўлены ізаляваць Беларусь і "пакідаць белую пляму на карце Эўропы".

"Няма прычыны ставіцца ў візавым пытаньні да грамадзян Беларусі інакш, чым да грамадзян Украіны і Расеі, гэта не адпавядае здароваму сэнсу", — заявіў супрацоўнікі МЗС.

Ён адзначыў, што рашэньні па шэнгенскіх візах прымаюцца не толькі МЗС, але і МУС. "Калі МЗС зацікаўлена шырэй расчыніць дзьверы, то МУС — мацней зачыніць, бо непакоіцца аб сытуацыі са злачыннасьцю", — сказаў ён.

У 2007 годзе амбасада Нямеччыны ў Менску выдала каля 100 тысячаў візаў, зь якіх траціна была бясплатная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG