Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чаканьні мільярдаў ад МВФ


Нацыянальны банк разьлічвае атрымаць бліжэйшымі днямі 800 мільёнаў даляраў – першую частку крэдыту МВФ.

“Гэта адбудзецца, калі выканаўчы камітэт МВФ ухваліць выдзяленьня крэдыту”,– заявіў кіраўнік управы інфармацыі НБ Анатоль Драздоў.

31 сьнежня 2008 году Міжнародны валютны фонд папярэдне пагадзіўся выдзеліць 2,5 мільярдаў даляраў ЗША стабілізацыйнага крэдыту. Місія Міжнароднага валютнага фонду й урад Беларусі дасягнулі пагадненьня пра эканамічную праграму тэрмінам на 15 месяцаў.

“Беларусь аказалася ў складанай эканамічнай сытуацыі, і беларускія афіцыйныя ворганы ў дадзены момант робяць сур’ёзныя крокі (…) у справе аднаўленьня эканамічнай стабільнасьці і падрыхтоўкі глебы для аднаўленьня эканамічнага росту”,– гаворыцца ў заяве дырэктара-загадчыка МВФ Дамініка Строс-Кана (Dominique Strauss-Kahn).

Беларусь сябра МФВ ад 1992 году. За час супрацоўніцтва з фондам Беларусь атрымала ад МВФ у суме тры траншы крэдыту ў 1993—1995 гадах. Пасьля фонд спыніў вылучэньне крэдытаў Беларусі з-за неадпаведнасьці эканамічнай палітыкі ўраду рэкамэндацыям фонду.

Цяпер Беларусь ня мае абавязкаў па раней атрыманых крэдытах МВФ — апошні плацёж быў праведзены 1 лютага 2005 году.

Да канца лютага 2009 году Беларусь таксама чакае другі транш расейскага стабілізацыйнага крэдыту, яшчэ на мільярд даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG