У Мазыры з пачатку эпідэмічнага ўздыму захворваньня на грып і ВРВІ каля 500 чалавек захварэлі на пнэўманію, дзевяць зь іх памерлі. Такія зьвесткі прывёў галоўны ўрач Мазырскай цэнтральнай гарадзкой паліклінікі Ігар Баранаў у інтэрвію раённай газэце «Жыцьцё Палесься».
“Беларусь і Італія гатовыя выйсьці на новы этап супрацоўніцтва ня толькі паміж дзяржавамі, але й паміж прадпрыемствамі”, – заявіў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка 30 лістапада ў Менску, адкрываючы сустрэчу з прэм'ер-міністрам Італіі Сыльвіё Берлюсконі ў вузкім коле.
Пацярпелы ў катастрофе цягніка "Неўскі экспрэс" грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў бальніцы пасёлка Азёрны Цьвярской вобласці. Пра гэта БелаПАНу паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
У суботу ва ўмовах кансьпірацыі ў адным зь менскіх гатэляў адбыўся ўстаноўчы сход руху “Маладая Беларусь”, на якім прысутнічалі 53 дэлегаты зь Менску і рэгіёнаў.
Пра гэта паведаміла журналістам міністар аховы здароўя Расеі Тацяна Голікава. Паводле папярэдніх зьвестак, у катастрофе пацярпелі шэсьць замежных грамадзянаў, у тым ліку адзін італьянец, адзін бэльгіец, адзін азэрбайджанец і два ўкраінцы.
Кааліцыя Аб'яднаных дэмакратычных сілаў больш не існуе – заявіў на сваім пасяджэньні 21 лістапада ў Менску сойм Партыі БНФ. Сябра сойму Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць нясвоечасовым прыняцьце такой пастановы ў адносінах да АДС.
Як паведаміў БелаПАН лідэр партыі Аляксей Янукевіч, устаноўчыя дакумэнты аб стварэньні АДС фактычна страцілі сваю сілу. "Не выключана, што мы сёньня заявім пра тое, што АДС як кааліцыя закончыла сваё існаваньне".
Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз падоўжыла дзеяньне пастановы аб зьмякчэньні санкцыяў да двух прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” – ААТ "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". КАМЭНТАРЫ ПАЛІТЫКАЎ І ПРАДСТАЎНІКОЎ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ
У Беларусі плянуецца скараціць час разгляду рэгістрацыйных дакумэнтаў грамадзкіх арганізацый.
Вечарам 11 лістапада ў Менск прыбудзе прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў. Ягоны візыт працягнецца да 13 лістапада.
Краіны мытнага саюзу маюць намер уступаць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА) адзіным блёкам, а не паасобку, заявіў на брыфінгу ў Менску 10 лістапада намесьнік дырэктара дэпартамэнту зьнешнеэканамічнай дзейнасьці МЗС Беларусі Антон Кудасаў.
Глен Хэнлан ня можа зразумець матывы сваёй адстаўкі з пасады галоўнага трэнэра хакейнага клюбу "Дынама" (Мінск).
Выбух на магістральным газаправодзе ў Шырвінцкім раёне Літвы, што за 50 кілямэтраў на поўнач ад Вільні, адбыўся раніцай 24 кастрычніка, паведамляе інтэрнэт-рэсурс Delfi.lt.
24 кастрычніка ў Беларусі завяршаецца перапіс насельніцтва, які распачаўся 14 кастрычніка. Асноўным пытаньнем, на якое адмаўляліся адказваць менчукі, зьяўлялася пытаньне аб месцы працы і пасадзе.
Папраўкі ў Выбарчы кодэкс Беларусі, якія плянуецца разгледзець на гэтай сэсіі парлямэнту, паводле ЦВК, улічваюць пажаданьні АБСЭ.
На партале Міжнароднага радыё Кітая (МРК) СRI-Online адкрылася беларускамоўная старонка — belarusian.cri.cn.
Латвійскі міністар абароны лічыць, што падчас вучэньняў “Захад-2009” быў інсцэнаваны напад на краіны Балтыі.
10 кастрычніка завяршаецца ад'езд у месцы пастаяннай дысьлякацыі расейскіх удзельнікаў апэратыўна-стратэгічных вучэньняў "Захад-2009".
Газпром не зьбіраецца адмаўляцца ад паэтапнага падвышэньня цэнаў на газ для Беларусі ў наступным годзе - заявіў на ўсясьветным газавым кангрэсе ў Буэнас-Айрасе старшыня рады дырэктараў холдынгу Аляксей Мілер.
Загрузіць яшчэ