Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнароднае радыё Кітаю па-беларуску


На партале Міжнароднага радыё Кітая (МРК) СRI-Online адкрылася беларускамоўная старонка — belarusian.cri.cn.

Інтэрнэт-старонка на беларускай мове — “акно для знаёмства беларусаў з Кітаем”, паведаміў 19 кастрычніка намесьнік галоўнага рэдактара МРК Інь Лі.

На сайце разьмешчаныя навіны Кітая, зьвесткі пра культуру і турызм. Наведнікам прапануюць урокі кітайскай мовы, а ў інтэрактыўнай зоне ўсе ахвотныя могуць абменьвацца інфармацыяй пра Кітай.

Міжнароднае радыё Кітая было створана ў 1941 годзе, каб паглыбіць разуменьне і дружбу паміж народамі Кітая і ўсяго сьвету. Гэта адзінае ў КНР дзяржаўнае радыё, якое вяшчае на замежныя краіны. Праграмы МРК можна слухаць на 59 мовах цягам 1,52 гадзіны на суткі.

Сайт CRI-Online адкрыты ў 1998 годзе. Сёньня на ім публікуюцца матэрыялы на 59 мовах. Сярод разьдзелаў сайту — навіны, эканоміка, культура, грамадзтва, падарожжы, спорт, забавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG