Да сярэдзіны 2012 года беларускім банкам забароняць браць якія-небудзь камісійныя зборы за абслугоўваньне крэдытаў. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на заяву старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Надзеі Ермаковай.
Беларускія ўлады не зьвярталіся ў структуры Саюзнай дзяржавы з просьбай абмежаваць выезд за мяжу некаторым грамадзянам, якія пазбаўленыя гэтага права ў Беларусі.
Сёлета найбольш высокі паказчык ацэнкі свабоды прэсы ў Францыі — ён складае 97% адсоткаў, а самы нізкі — у Беларусі. Паводле Gallup, толькі 23% апытаных у Беларусі лічаць СМІ свабоднымі.
27 сакавіка ў парку праз дарогу ад будынку беларускай амбасады ў Бэрліне была ўсталяваная лаўка з імёнамі палітычных зьняволеных, які прадставіў праваабарончы цэнтар «Вясна», а таксама тых, хто зьнік у 1999-2000 гадах.
Турб'ёрн Ягланд прапануе замест санкцыяў «падключыць Расею» да дзеяньняў эўрапейскай супольнасьці адносна Беларусі.
"Пакараньне сьмерцю двух беларускіх грамадзян стала яшчэ адным своеасаблівым сымбалем сярэднявечнага дэспатызму дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі".
Штаты амбасадаў краінаў Эўразьвязу ў Беларусі могуць быць скарочаныя да консульскага ўзроўню. Пра гэта паведаміў польскі эўрапарлямэнтар Яцэк Пратасевіч 19 сакавіка ў інтэрвію радыё RMF FM.
Памочнік прэзыдэнта Беларусі па нацыянальнай бясьпецы Віктар Лукашэнка сустрэўся з эмірам Катара шэйхам Хамадам бэн Халіфам аль-Тані.
Кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына прапанавала пры фармаваньні місіі назіральнікаў АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі выключыць зь яе складу прадстаўнікоў краін Эўразьвязу.
Прадстаўнікі Беларускай нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці (ФГС) «Усходняга партнэрства» заклікалі кіраўніцтва Беларусі і Эўразьвязу ўстрымацца ад далейшай эскаляцыі канфлікту.
Пасол КНР пракамэнтаваў сытуацыю з будаўніцтвам гатэлю «Пэкін» у Менску і кітайска-беларускага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне.
Міжнародная грамадзкая арганізацыя «Малады фронт» (Чэхія) мае намер адзначыць 25 сакавіка 94-ю гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў цэнтры Менску.
Актывісты ЛГБТ-руху Беларусі падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне 17 сакавіка шэсьця «Жэст супраць нецярпімасьці».
Лідэра міжнароднай маладзёвай арганізацыі Малады Фронт Зьмітра Дашкевіча паўторна зьмясьцілі ў штрафны ізалятар глыбоцкай калёніі на 10 сутак.
Мікалай Бардзюжа таксама заявіў, што Аляксандр Лукашэнка ніколі не прапаноўваў выкарыстоўваць войскі АДКБ для вырашэньня праблем унутранай бясьпекі ці ў выпадку спробы зьмены ўлады апазыцыяй.
Актывісты «Зьмены» – маладзёвага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» – працягваюць крэатывіць. Празь дзесяць дзён пасьля «цацачнага пікетаваньня» Менгарвыканкаму яны выйшлі на плошчу Незалежнасьці ў масках.
Беларускую мову ў якасьці размоўнай выкарыстоўваюць 23% насельніцтва Беларусі.
У Адміністрацыі прэзыдэнта лічаць мэтазгодным правядзеньне прававога аналізу заканадаўства па звароце маці асуджанага на сьмяротную кару Ўладзіслава Кавалёва.
«Паколькі ў Беларусі выбараў фактычна няма, то й байкатаваць няма чаго», — такую думку выказаў лідэр руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.
Увесь мінулы тыдзень у Бабруйску (Магілёўская вобласьць) у аўральным рэжыме прыводзілі ў парадак вуліцы.
Загрузіць яшчэ