Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкі ня будуць браць камісію за абслугоўваньне крэдытаў


Да сярэдзіны 2012 года беларускім банкам забароняць браць якія-небудзь камісійныя зборы за абслугоўваньне крэдытаў. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на заяву старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Надзеі Ермаковай.

«Мы прапісваем у інструкцыі, што банкі ня будуць мець права ўсталёўваць якія-небудзь камісіі дадаткова да працэнтнай стаўкі. Усталяваная адна працэнтная стаўка, сюды павінны ўвайсьці ўсе затраты банку дзеля таго, каб больш ніякіх камісій не было. Я думаю, што да сярэдзіны году гэтыя правілы ўжо будуць дзейнічаць», — сказала Ермакова. Пры гэтым яна сказала, што пры выдачы крэдытаў наяўнымі грашыма камісіі захаваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG