Міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да 14 удзельнікаў несанкцыянаванага шэсьця ў Менску, якое адбылося 25 жніўня і было прысьвечана 25-годзьдзю ўваходжаньня ў сілу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Замежныя грамадзяне змогуць да пяці сутак знаходзіцца бязь візы ў спэцыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» і на прылеглых да яго тэрыторыях.
Старшыня сэйму Літвы Ларэта Граўжынене на сустрэчы з калегамі з балтыйскіх і паўночных краін выказала засьцярогі адносна Беларускай АЭС.
Параплянэрыст зь Беларусі разьбіўся ў гарах у Чагемскім раёне Кабардзіна-Балкарыі, паведамляе Галоўнае ўпраўленьне МНС Расеі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.
Міжнародныя назіральнікі ад Міжпарлямэнцкай асамблеі СНД 17 жніўня прыбылі ў Менск для доўгатэрміновага маніторынгу парлямэнцкіх выбараў у Беларусі, паведамляе сайт ЦВК.
«Самая вялікая вартасьць нашага парлямэнту, што там працуюць прафэсійна, спакойна, бязь ляманту, бяз крыкаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі па Віцебскай вобласьці 4 жніўня.
Вядучы галоўнай праграмы навінаў тэлеканала ОНТ — «Контуры», у эфіры 31 ліпеня зьвярнуўся да Міністэрства энэргетыкі Беларусі з просьбай адказаць на тры пытаньні адносна інцыдэнту на будаўніцтве АЭС.
Для працы на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі БДІПЧ АБСЭ плянуе накіраваць 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.
Расейскі фонд садзеяньня захаваньню і разьвіцьцю расейскай і ўсходнехрысьціянскай культуры ў імя Уладзіміра Храбрага плянуе ўстанавіць у Беларусі Георгіеўскі крыж.
Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) сьцьвярджае, што падчас узьвядзеньня АЭС небясьпекі для насельніцтва няма — да таго часу, пакуль у станцыю не загружана ядзернае паліва.
«Выбарчая кампанія праходзіць малапрыкметна яшчэ і таму, што дзяржаўныя СМІ аддаюць ёй значна менш увагі, чым іншым тэмам».
Вязьні рыхтуюць Мсьціслаў да «Дажынак». Асуджаныя працуюць у якасьці рознарабочых, рамантуюць і аднаўляюць будынак у цэнтры Мсьціслава.
У Мінэнэрга рыхтуюць камэнтар да інфармацыі пра інцыдэнт, які нібыта здарыўся на будаўнічай пляцоўцы БелАЭС
«Справядлівы сьвет» мае намер пазыцыянаваць сябе партыяй, якая «выказвае і адстойвае інтарэсы людзей, якія жывуць на даходы ад уласнай працоўнай дзейнасьці або якія атрымліваюць пэнсіі, стыпэндыі і іншыя сацыяльныя дапамогі, крытычна ацэньвае вынікі дзейнасьці дзеючых органаў улады».
Праграма жыльлёвага будаўніцтва ў 2016 годзе абмяжоўваецца з-за скарачэньня аб’ёмаў дзяржпадтрымкі.
Вялікабрытанія працягне падтрымку эканамічнага разьвіцьця, дэмакратычных каштоўнасьцяў і правоў чалавека ў Беларусі, заявіла брытанскі амбасадар у Беларусі Фіёна Гіб у сваім відэазвароце, паведамляе БелаПАН.
Паводле прадстаўніка шпіталя, тры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.
На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым 12 ліпеня ў Маскве кіраўнік расейскага ўраду Дзмітры Мядзьведзеў заявіў пра неабходнасьць кантраляваць пытаньне з пастаўкамі нафты і газу з Расеі ў Беларусь.
Якраз цяпер надышоў пэрыяд, калі птушаняты пакідаюць гняздо.
У Менску ў другой палове дня 11 ліпеня аварыйна прызямліўся самалёт «Боінг-777-367» ганконгскай авіякампаніі Cathay Pacific, які выконваў рэйс Амстэрдам — Ганконг.
Загрузіць яшчэ