Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шматпавярховым доме ў Менску пасяліліся сокалы. Фота


Фота: Сяргей Балай, БелаПАН
Фота: Сяргей Балай, БелаПАН

У шматпавярховым доме па вуліцы Глебкі ў Менску пасялілася сям'я сокала-пустальгі, распавядае БелаПАН. Адчуваюць яна сябе ў горадзе цалкам камфортна і нават гадуюць нашчадкаў. Якраз цяпер надышоў пэрыяд, калі птушаняты пакідаюць гняздо.

Па словах Максіма Нямчынава, спэцыяліста па прыродаахоўных пытаньнях "Аховы птушак Бацькаўшчыны", калі ў Менску гнездаваньне драпежных птушак у шматпавярхоўках пакуль рэдкае, то ў сьвеце гэта даволі распаўсюджаная зьява.

Сокал-пустальга ў прыродзе не будуе гнёздаў сам, а займае гнёзды крумкачовых птушак. Пасьля таго як крумкачовыя ў пошуках ежы сталі перасяляцца ў гарады, за імі рушылі ўсьлед і драпежнікі.

У Менску, паводле ацэнак Нямчынава, у шматпавярховых дамах зладжаныя каля 20 гнёздаў сокала-пустальгі. Чапаць іх нельга, яны ахоўваюцца гэтак жа, як і ў прыродзе. Ежы ў горадзе сокалам хапае — яны харчуюцца дробнымі жывёламі, а таксама буйнымі казуркамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG