Трымаюць плякаты «СТВ за честные выборы», «СТВ за мир», паведамілі Свабодзе відавочцы падзеі.
Пра ператрусы ў рэдакцыях беларускіх незалежных СМІ напісалі спэцыяльным дакладчыкам ААН і АБСЭ. Заяву падпісалі 12 праваабарончых арганізацый.
3-кілямэтровы адрэзак праспэкту Незалежнасьці ў Менску ўсё ж вернуць у беларускі папярэдні сьпіс Усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Чакаецца, што адпаведная пастанова Савету міністраў будзе падпісаная ў верасьні 2018 году. Калі гэта адбудзецца, у 2019 годзе ў Беларусі можа зьявіцца новы аб’ект сусьветнай спадчыны.
Інстытут ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі Францыі (IRSN) зафіксаваў радыяактыўную хмару над Эўропай. Гэта можа сьведчыць пра аварыю з уцечкай радыяцыі на ядзерным аб’екце ў Расеі ці Казахстане ў канцы верасьня.
Ангельская мова ў транспарце, замежныя футбольныя фанаты, мільёны даляраў прыбытку і іншыя рэчы.
«У Печы павінны адпраўляць найлепшых салдат», — капітан у адстаўцы расказаў Свабодзе, што такое Печы і чым адрозьніваюцца армейскія традыцыі ад нестатутных адносін і дзедаўшчыны.
Аголеная актывістка Femen сёньня трапіла ў залю падчас падпісаньня дамоваў паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Там знаходзіліся Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка. Дзяўчына выкрыквала «Жыве Беларусь!» і «Stop dictatorship!». Гэта ўжо шосты выпадак, калі Femen прысьвячае акцыю кіраўніку Беларусі.
Дакумэнты з архіву Вітаўта і Зоры Кіпеляў прадставілі ў Менску напярэдадні VII Зьезду беларусаў сьвету. Фатаздымкі зь сямейнага архіву, школьныя дакумэнты і аўтографы дзеячоў эміграцыі — усё гэта можна пабачыць на выставе ў гонар 90-годзьдзя Вітаўта і Зоры Кіпеляў.
Больш за 5 тысяч рублёў сабрана, каб усталяваць новыя крыжы ў Курапатах. Чаму збор грошай заканчваюць на наступным тыдні і дзе будуць усталяваныя новыя мэталічныя крыжы Свабодзе распавёў Алесь Чахольскі, кіраўнік грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты.
Паводле папярэдніх дадзеных, «сьмерць мужчыны ня ўтрымлівае прыкметаў крымінальнага характару і зьяўляецца няшчасным выпадкам». Так пра сьмерць амэрыканскага вайскоўца ў Менску напісана на сайце Сьледчага камітэту.
Беларуская царква ў гонар сьвятога Кірылы Тураўскага, пабудаваная ў 2016 годзе ў Лёндане, перамагла ў намінацыі «Народны выбар» у архітэктурным конкурсе New London Architecture.
За тры дні да канца галасаваньня ў архітэктурным конкурсе New London Architecture беларуская царква ў гонар сьвятога Кірылы Тураўскага мае шанцы выйграць у катэгорыі «Народны выбар».
Да 2015 года Малдова лічылася пасьпяховым прыкладам таго, як постсавецкая краіна інтэгруецца з Эўразьвязам. Але карупцыйны скандал з кіроўнай праэўрапейскай партыяй дазволіў прыйсьці да ўлады прарасейскаму палітыку Ігару Дадону. На думку экспэртаў, сам Эўразьвяз вінаваты ў тым, што Малдова цяпер мяняе курс на ўсход.
Крысьціяна Шынкевіча адлічылі зь Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. Афіцыйна прычына — «невыкананьне абавязкаў навучэнца». Студэнт другога курсу, у сваю чаргу, упэўнены, што адлічылі яго за грамадзкую дзейнасьць і крытычныя пасты ў твітэры.
Падчас разгону дэманстрацыі на Дні Волі ў Менску міліцыя прадэманстравала навінкі спэцтэхнікі. Хто ня трапіў на парад з нагоды 100-годзьдзя міліцыі, мог пабачыць новыя вадамёты і браневікі падчас акцыі.
Ва ўсіх менскіх унівэрсытэтах 25 сакавіка праходзяць пазачарговыя заняткі, суботнікі і генэральныя прыборкі. Студэнтаў наўпрост папярэджваюць: за ўдзел у мітынгах іх выключаць з унівэрсытэту.
Стыпэндыяльная праграма імя Каліноўскага, па якой зь 2006 году навучаліся адлічаныя за грамадзкую і палітычную дзейнасьць студэнты, становіцца зноў актуальнай. Старшыня Камітэту абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» Іна Кулей сказала Свабодзе, што цяпер ідуць перамовы з сэнатарамі Польшчы пра аднаўленьне праграмы.
Карыстальнікаў сацыяльных сеткак па ўсёй Беларусі выклікаюць у міліцыю і нават асуджаюць на суткі за заклікі выходзіць на мітынгі 25 і 26 сакавіка.
Загрузіць яшчэ