Беларускі навуковец, доктар мэдычных навук прафэсар Юры Бандажэўскі атрымаў званьне ганаровага жыхара гораду Бэгль. Гэта 15-ты па ліку францускі горад, чыім ганаровым грамадзянінам названы Бандажэўскі. Акрамя Бэглю, навуковец найбліжэйшым часам наведае і іншыя гарады Францыі — Тулюзу, Ажан, Бардо, а таксама швайцарскую Жэнэву.