У часе гэтых паездак Бандажэўскі мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі зарэгістраванай у Францыі асацыяцыі ў падтрымку ліквідатараў і ахвяраў чарнобыльскай катастрофы ды абмеркаваць зь імі праграму дапамогі гэтым людзям.
Колішні рэктар Гомельскага мэдычнага ўнівэрсытэту, які адным зь першых у навуковым сьвеце адкрыў прычынна-выніковую сувязь паміж узьдзеяньнем дробных доз радыяцыі на арганізм чалавека і ўзьнікненьнем сур’ёзных захворваньняў, быў арыштаваны ў 1999 годзе ў Гомелі. Свой арышт прафэсар зьвязвае з крытыкай на адрас уладаў за бязьдзейнасьць у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пасьля амністыі ў 2005 годзе Бандажэўскі зьехаў у Францыю, у 2007-м пераехаў у Літву, цяпер жыве і працуе ва Ўкраіне. Тут ён бярэ ўдзел у рэалізацыі праекту па стварэньні Міжнароднага цэнтру экалёгіі і здароўя, які дзейнічае пад эгідай Эўрапарлямэнту. Акрамя таго, беларускі навуковец займаецца арганізацыяй міжнароднага сындыкату па аказаньні прававой дапамогі ахвярам аварыяў на АЭС.
Як адзначыў мэр гораду Бэгль Наэль Мамэр пры ўручэньні беларускаму навукоўцу званьня ганаровага грамадзяніна гэтага гораду, “Бандажэўскі — сымбаль барацьбы супраць ядзернага лобі, ён рызыкаваў сваёй свабодай”.
У часе сустрэчы з грамадзкасьцю Бэглю Бандажэўскі адказаў на шматлікія пытаньні французаў. Прафэсар сказаў, што на сёньняшні дзень ахвярамі радыяцыі ў Беларусі зьяўляюцца прыкладна 2 мільёны чалавек. Сярод іх 400 тысяч дзяцей. Выбух на Чарнобыльскай АЭС, лічыць Бандажэўскі, “выклікаў шматлікія карэляцыі паміж узьдзеяньнем цэзію і вельмі сур’ёзнымі захворваньнямі, у тым ліку сардэчна-сасудзістымі і генэтычнымі”. Паводле Бандажэўскага, сёньня вельмі цяжка сказаць, колькі чалавек канкрэтна памерлі ў выніку ўзьдзеяньня малых радыяцыйных дозаў. Прафэсар перакананы, што ўсе людзі, “якія былі ў кантакце з забруджаным матэрыялам — у тым ліку паветрам, вадой, ежай, — ахвяры”.
Бандажэўскі адмоўна ставіцца да будаўніцтва АЭС у Беларусі.
"Любая станцыя не па сілах нашай краіне. Гэта абсалютна немагчыма з гледзішча любых прынцыпаў. Улічваючы, тое, што Беларусь хоча браць удзел у справах Эўропы, трэба не сьпяшацца, а дамагацца аптымальнага рашэньня. Думаю, што ёсьць магчымасьць штосьці рабіць, а ня проста рукі апускаць. Трэба працаваць у гэтым кірунку”, — кажа навуковец.