Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэрхагэн: “Лукашэнку нельга даваць палітычнай трыбуны”


Maxime Verhagen
Maxime Verhagen

Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Максім Фэрхагэн сёньня ў часе нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС Эўразьвязу ў чэскім Глубока над Влтавай чарговым разам заявіў, што супраць ўдзелу беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі ў травеньскім саміце ў Празе.

Ён лічыць, што падобнае запрашэньне аўтакрата стане свайго роду заплюшчваньнем вачэй на брутальную сытуацыю з правамі чалавека ў гэтай краіне. Паводле Фэрхагэна, “Лукашэнку нельга даваць палітычнай трыбуны”.

Як падаюць эўрапейскія СМІ са спасылкай на эўракамісара Бэніту Фэрэра-Вальднэр, міністры яшчэ не прынялі канчатковага рашэньня па гэтым пытаньні.

Сама эўракамісар за тое, каб даць Лукашэнку “яшчэ адзін шанец”.

Паводле яе слоў, неабходна пачакаць і паглядзець, “як падзеі будуць разьвівацца”, маючы на ўвазе свой візыт у Менск у красавіку, сустрэчы зь беларускімі ўладамі ды няўрадавымі праваабарончымі арганізацыямі.

Эўрапейская камісія спадзяецца, што ў яе атрымаецца наладзіць больш шчыльныя сувязі з усімі шасьцю краінамі — удзельніцамі “Ўсходняга партнэрства”. Старт гэтай праграмы будзе дадзены 7 траўня на саміце ЭЗ у Празе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG