Кіраўнік ураду Італіі прыбыў учора ў польскую сталіцу дзеля ўдзелу ў двухбаковых эканамічных кансультацыях. Пасьля сустрэчы ён даў сумесную са сваім польскім калегам Дональдам Тускам прэсавую канфэрэнцыю.
Адказваючы на пытаньні журналістаў аб уражаньнях ад сумеснай вячэры з Аляксандрам Лукашэнкам 27 красавіка ў Рыме, Бэрлюсконі адзначыў:
“Я сустрэўся з прэзыдэнтам Лукашэнкам таму, што аддаю перавагу размовам, сустрэчам, дыскусіям”.
"Я адчуў у заявах Лукашэнкі амбіцыі ды імкненьне вярнуцца да эўрапейскіх ды ўсясьветных каштоўнасьцяў, каб вывесьці краіну з ізаляцыі. Памятаю, як гадоў 16 таму мы гэтак жа падазрона ставіліся да Турэччыны”, дадаў італьянскі прэм’ер.
Бэрлюсконі выказаў уласнае адчуваньне таго, што Беларусь “сасьпела для пачатку рэформаў” і паступовага пераўтварэньня ў “поўную дэмакратыю”. Палітык падкрэсьліў, што “Эўропа павінна скарыстацца гэтым момантам, каб рэформы ў Беларусі сталі рэальнасьцю”
Адрозна ад свайго італьянскага калегі польскі прэм’ер Дональд Туск выказаў больш стрыманую пазыцыю.
Ён адзначыў, што набліжэньне зь Менскам магчымае на ўмовах “прагрэсу ў галіне дэмакратыі”, “павагі да правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь”.
“Мы па-ранейшаму крытычна ставімся да існуючых стандартаў у галіне дэмакратыі ў Беларусі”, падкрэсьліў Туск.