Ад лістапада мінулага году ў распрацоўцы Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў Украіны было 13 крымінальных спраў супраць Пятра Парашэнкі. Могуць завесьці яшчэ адну.
Насельніцтва Ўкраіны складае 37 мільёнаў 289 тысяч, заявіў міністар Кабінэта міністраў Дзьмітрый Дубілет, прадстаўляючы вынікі электроннага перапісу насельніцтва.
Агулам, паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы статыстыкі Ўкраіны, у студзені-лістападзе 2019 году беларускі экспарт ва Ўкраіну зьменшыўся на 3,6% — да 3,432 мільярда даляраў.
Чатыры пятых грамадзян Украіны (81%) мяркуюць, што ўкраінская мова — важны атрыбут незалежнасьці краіны, і жадаюць большага ўжываньня ўкраінскай мовы ад чыноўнікаў і СМІ.
Чуткі аб зьмене кіраўніка ўкраінскага ўраду пачалі зьяўляцца яшчэ ўвосень. Але кожны раз яны зьняпраўджваліся як чальцамі Кабінэту Міністраў, гэтак і ў Офісе прэзыдэнта Ўкраіны. Заяве аб адстаўцы прэм'еры папярэднічалі два скандалы.
Сьледчы аддзел упраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны ў Ровенскай вобласьці расьсьледуе крымінальную справу супрацоўніка апэратыўна-вышуковага аддзелу Пінскага памежнага атраду Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.
Кампанія крытыкуе кантракт аб пастаўках нафтапрадуктаў, падпісаны між «Беларускай нафтавай кампаніяй» і прыватнай украінскай кампаніяй «Нафтогаз Ойл Трейдинг»
У Кіеве беларускія і ўкраінскія актывісты пікетавалі амбасаду Беларусі ва Ўкраіне, патрабуючы спыніць перасьлед удзельнікаў акцый супраць паглыбленьня беларуска-расейскай інтэграцыі.
Сьледчыя Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны падазраюць грамадзяніна Беларусі Антона А. у датычнасьці да ўдзелу ў злачыннай групоўцы, якая выконвала заказныя забойствы.
Намесьнік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандар Сідараў некалькі разоў зьбіраў воплескі аўдыторыі, запрошанай у студыю адмысловага праекту ўкраінскага тэлеканалу «НАШ», у якім абмяркоўвалася тэма даступнасьці жытла ва Ўкраіне і інвэстыцый у нерухомасьць.
Заяву падпісалі 37 украінскіх літаратараў і праваабаронцаў, у тым ліку Андрэй Куркоў, Міраслаў Марыновіч, Аляксандар Ірванец, Яўген Захараў, Андрэй Бондар, Ігар Казлоўскі, Сяргей Жадан, Павел Карабчук, Аксана Куцэнка і іншыя.
У 2020 годзе Беларусь і Ўкраіна створаць трансьмежны біярэзэрват «Прыпяцкае Палесьсе», рэалізацыю якога абмяркоўвалі цягам апошніх 20 гадоў.
Прыватная кампанія «Київське центральне конструкторське бюро арматуробудування» патрабуе праз суд ад беларускага ТАА «ЭнэргаСпэцАрматура» разьлічыцца з запазычанасьцю за пастаўку ў 2018 годзе арматуры для будаўніцтва другога блёку Беларускай АЭС.
Украінскі культурны фонд у 2019 годзе выдзеліў 1,058 мільёна грыўняў (прыблізна 46 тысяч даляраў у эквіваленце) на сцэнарную распрацоўку і падрыхтоўку да вытворчасьці фільма «Нашы грудзі — наша зброя: гісторыя Femen».
На тэрыторыю раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей 29 сьнежня ў межах абмену палоннымі быў перададзены грамадзянін Беларусі Алег Шабалін, асуджаны ва Ўкраіне ў 2017 годзе на пяць гадоў пазбаўленьня волі.
Ва Ўкраіне вызначылі кампанію, якая будзе паглыбляць дно на ўкраінскім участку Прыпяці, што дазволіць аднавіць рачное суднаходзтва між Беларусьсю і Ўкраінай. Двухбаковы рачны маршрут зьяўляецца першым этапам аднаўленьня міжнароднага воднага шляху Е40.
Ва ўкраінскай дзяржаўнай кампаніі «Укртранснафта», якая ажыцьцяўляе транзыт расейскай нафты ў эўрапейскія краіны, заяўляюць, што з пачатку году транспартаваньне гэтай сыравіны ў Эўропу ажыцьцяўляецца ў плянавым рэжыме.
Як паведаміла Свабодзе інфармаваная крыніца, Дзьмітрыя Новікава 29 сьнежня 2019 году абмянялі на ўкраінскіх вайскоўцаў на кантрольным пункце «Маёрскае» ў Данецкай вобласьці.
У Кіеве беларускія і ўкраінскія актывісты пікетавалі Амбасаду Расеі ва Ўкраіне супраць паглыбленьня беларуска-расейскай інтэграцыі.
Загрузіць яшчэ