Між Беларусьсю і Ўкраінай стала працуе 7 міжнародных пунктаў пропуску. Сёньня апоўначы ўсе яны абмежавалі сваю працу, спыніўся аўтамабільны і пешаходны рух.
Уладзімір Зяленскі заявіў, што сёньня на пасяджэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны разгледзяць пытаньне аб закрыцьці мяжы і авіязносін з шэрагам краінаў, каб прадухіліць пашырэньне COVID-19.
Першы танкер з 90 тысячамі тонаў азэрбайджанскай нафты для Беларусі прыбыў у порт «Південний» (Адэская вобласьць). Неўзабаве яго пачнуць разгружаць.
Кабінэт Міністраў Украіны ўводзіць ува ўсёй краіне абмежавальныя захады ў сувязі з пагрозай магчымай эпідэміі каранавірусу, каб перадухіліць пашырэньне COVID-19.
«Такое істотнае павелічэньне паставак зь Беларусі сьведчыць аб тым, што летась Украіна ў гэты пэрыяд мала набывала бэнзінаў, а яны для беларускіх НПЗ зьяўляюцца прафіцытнай групай».
«Гэта датычыцца і канцэртаў, канфэрэнцый ды іншых мерапрыемстваў. Кінатэатры скасуюць паказы. Зачыняцца забаўляльныя цэнтры, а ў гандлёвых уводзіцца ўзмоцнены кантроль і будуць дзяжурыць мэдыкі».
Прадукцыю БМЗ пастаўляюць ва Ўкраіну за дэмпінгавыя цэны,— лічаць пазоўнікі ў судовым працэсе.
Першы танкер з 90 тысячамі тонаў азэрбайджанскай нафты для Беларусі чакаюць ва Ўкраіне 9–10 сакавіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, у пратоку Басфор ён мусіць зайсьці 8 сакавіка.
Вярхоўная Рада Ўкраіны выказала недавер генэральнаму пракурору Руслану Рабашапку, які быў прызначаны парлямэнтам на гэтую пасаду з прапановы прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага ў жніўні 2019-га.
Украінскія мэдыкі спынілі назіраньні стану здароўя іншаземцаў і ўкраінцаў, эвакуаваных у лютым з кітайскага гораду Ўханю і насуперак пратэстам мясцовых жыхароў разьмешчаных у адным з санаторыяў Палтаўскай вобласьці.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла новы склад Кабінэту міністраў на чале з прэм’ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем.
Вярхоўная рада Ўкраіны на пазачарговым пасяджэньні 4 скавіка, якое ініцыяваў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, плянуе разгледзець пытаньне аб Кабінэце міністраў.
З сотняў новых украінскіх кінафільмаў беларускіх паказаў дачакалася камэдыя «Мае думкі ціхія». Ад 27 лютага яна будзе ісьці ў менскіх кінатэатрах «Піянэр», Silver Screen Galileo, VOKA Cinema і Falcon Club.
У Кіеве лічаць, што пасьля расейскай анэксіі Крыму і акупацыі часткі Данбасу наступнай можа стаць Беларусь.
У Кіеве каля Офіса прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага 26 лютага адзін з грамадзянаў Украіны спрабаваў учыніць акт самаспаленьня.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім указам увёў ва Ўкраіне Дзень супраціву расейскай акупацыі Крыму.
Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю ўвяла антыдэмпінгавае мыта на пастаўкі зь Беларусі будаўнічых блёкаў зь цеплаізаляцыйнага бэтону ў памеры 34,19% ад мытнай вартасьці прадукцыі.
Пры разглядзе справы Валынскі акруговы адміністрацыйны суд палічыў, што забарона на ўезд за такое правапарушэньне «зьяўляецца празьмернай і неабгрунтаванай у дэмакратычным грамадзтве».
Дамовіўся з украінскім памежнікам аб увозе ва Ўкраіну вялікай партыі цыгарэт за хабар у памеры 7,5 тысячы грыўняў (больш як 300 даляраў у эквіваленце), але пры перадачы першай часткі грошай ён быў затрыманы
Дзясяткі затрыманых і пацярпелых. Пад узмоцненай аховай эвакуаваных з Кітаю разьмясьцілі на Палтаўшчыне.
Загрузіць яшчэ