Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ўсе навучальныя ўстановы на тры тыдні пераводзяць на карантын

абноўлена

Праверка пасажыраў у кіеўскім аэрапорце «Барыспаль»
Праверка пасажыраў у кіеўскім аэрапорце «Барыспаль»

Кабінэт Міністраў Украіны ўводзіць ува ўсёй краіне абмежавальныя захады ў сувязі з пагрозай магчымай эпідэміі каранавірусу, каб перадухіліць пашырэньне COVID-19.

Украінскі ўрад таксама прапанаваў абмежаваць масавыя імпрэзы з удзелам больш як 200 чалавек, а спартовыя спаборніцтвы з дазволу міжнародных арганізацыяў праводзіць без гледачоў.

На падставе гэтага рашэньня памежная служба Ўкраіны можа ўхваліць рашэньне закрыць шэраг памежных прапускных пунктаў. На гэты момант мяжа зь Беларусьсю не закрытая.

Адначасова ўрад выдаткаваў 100 мільёнаў грыўняў (4 мільёны даляраў у эквіваленце) на першачарговае набыцьцё сродкаў індывідуальнай абароны і папаўненьне дзяржаўнай рэзэрвы. Апроч таго, урад забараніў да 1 чэрвеня экспарт тавараў проціэпідэмічнага прызначэньня.

У той жа час улады падкрэсьліваюць, што ідзецца пра частковыя абмежавальныя захады, а не пра паўнавартасны карантын.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, ва Ўкраіне зарэгістраваны толькі адзін выпадак заражэньня небясьпечным вірусам і яшчэ ў пяці падазроных выпадках робяць дасьледаваньні.

Прэмʼер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль пазьней паведаміў, што ад заўтра з 219 памежных пунктаў пропуску будуць працаваць толькі 49 — астатнія закрыюць для грамадзян і аўтамабільнага транспарту. У той жа час кіраўнік ураду не ўдакладніў, на якіх участках мяжы гэта плянуецца зрабіць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG