Актывіста руху «За Свабоду», былога вылучэнца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэя Юркова з Магілёўшчыны вінавацяць у распаўсюджваньні экстрэмісцкіх матэрыялаў (2 частка артыкула 17.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях). Яму пагражае штраф да 600 даляраў альбо адміністрацыйны арышт.
«Сказалі, што арыштоўваюць за гутарку з журналістамі»
Пасьля абурэньня жыхароў і публікацыі Свабоды магілёўскія ўлады вырашылі расьсяліць найстарэйшы ў абласным цэнтры інтэрнат, дзе на 80 чалавек прыпадаў адзін душавы пакой.
«Ціск, абгавор, фальшаваньне дакумэнтаў сталі нормай у расьсьледаваньні крымінальных спраў», — заяўляюць у сваім маніфэсьце родзічы асуджаных, абʼяднаныя ў грамадзянскую ініцыятыву «Справядлівы прысуд».
Былы пажарнік абскардзіў у судзе сваё звальненьне зь Міністэрства надзвычайных сытуацый. Суд стаў на бок міністэрства. Але мужчына судзіцца далей.
Магілёўскі актывіст незарэгістраванай афіцыйна апазыцыйнай партыі Мікалая Статкевіча Дзьмітры Астапаў расказаў Свабодзе, што яго зьбілі невядомыя за апазыцыйную дзейнасьць.
У Магілёве таксісты, нанятыя расейскім агрэгатарам «Яндэкс.Таксі», абвясьцілі страйк. Яны намагаюцца змусіць наймальніка павялічыць тарыфы. Незадаволеныя ўмовамі працы і менскія таксісты «Яндэкс». Яны таксама зладзілі свой пратэст.
На старшыню участковай камісіі № 32 з Магілёва чыніцца ціск. Пра гэта піша Белта са спасылкай на намесьніцу старшыні Вольгу Папову. Яна кажа, што вінаватыя журналісты.
Бабруйскаму актывісту АГП Аляксандру Комару скасавалі рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пасьля другога папярэджаньня 15 лістапада. Ён будзе абскарджваць рашэньне камісіі, бо лічыць яго «несправядлівым».
Дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага мэдычнага каледжа паабяцаў «разабрацца» з куратаркай, якая «прасіла» навучэнцаў прагаласаваць датэрмінова. Па ягоных словах, яна «магла перагнуць палку» і «зь ёю будзе праведзеная тлумачальная работа».
Паводле рашэньня суду, з газэты «Вечерний Бобруйск» павінны спагнаць 2000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды на карысьць старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча.
Акрэдытацыю назіральніцы ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алы Шпакавай скасавалі, бо на адным участку за галасаваньнем ня могуць назіраць двое прадстаўнікоў адной партыі.
У Луганскім нацыянальным унівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі пацьвердзілі зьвесткі пра супрацоўніцтва зь Беларускай сельскагаспадарчай акадэміяй. Дамову падпісалі рэктары.
Алена Гадухіна чацьвёрты год кожныя выходныя выбіраецца ў людныя мясьціны Магілёва са спадзевам, што знойдзе новых гаспадароў для прытуленых ёю сабак і катоў. Свабода паназірала, як мінакі рэагуюць на пранікнёныя словы жанчыны.
Бюст Алеся Адамовіча (1927–1994) паставілі ля глушанскага Дома культуры на вуліцы Кастрычніцкай, якую ў 1996 годзе пасялковы савет і мясцовыя жыхары хацелі перайменаваць у вуліцу Алеся Адамовіча. Улады тады ініцыятыву не ўхвалілі.
Блогеру з Воршы Зьмітру Казлову не ўдалося прарвацца ў Менск на мітынг, скліканы блогерам NEXTA. Яго тройчы па дарозе ў сталіцу затрымлівала міліцыя і вяртала ў Барань, дзе ён жыве.
Фраза «З Лукашэнкам у краіны няма будучыні» дала нагоду газэце Бабруйскага гарвыканкаму «Бабруйскае жыцьцё» адмовіць у разьмяшчэньні перадвыбарчай праграмы вылучэнцу ў Палату прадстаўнікоў ад АГП Аляксандру Комару.
Не зьбіраюцца пры жыцьці ставіць і ягоны бюст у горадзе.
«Дзірчастыя пераломы, мноства гумавага абутку, пазначанага 1937 годам, масавасьць пахаваньня дазволілі мне зрабіць выснову, што гэта — ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў», — казаў у 1990 годзе супрацоўнік бюро судова-мэдычнай экспэртызы Валер Манышаў.
Памятны знак рэпрэсаванаму ў часы сталінскага тэрору пісьменьніку Васілю Кавалю адкрылі 30 кастрычніка ў ягонай роднай вёсцы Сава, што ў Горацкім раёне. Ініцыявала гэта вясковая грамадзкасьць, яе падтрымаў сельскі савет.
Загрузіць яшчэ