У Магілёве турыстычнае агенцтва «Артас-тур» заваблівае месьцічаў на адпачынак слоганам «Мы вернули Крым». У арганізацыі настойваюць, што ў фармулёўцы няма «прыхаваных сэнсаў і палітычнай подбіўкі».
У Магілёве ў 1993–94 годзе па-беларуску навучаліся блізу 1000 вучняў, у 2019-м — усяго 19. Гэта вынік «моўнага» рэфэрэндуму, які адбыўся з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі 14 траўня 1995 году і пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.
Магілёўскае дарожна-маставое прадпрыемства ня зьвязвае сьмерць 66-гадовага раварыста Аляксандра Сомава з кепскай якасьцю дарог. Як даведалася Свабода, праезную частку вуліцы, на якой адбылося здарэньне, павінны былі адрамантаваць цягам траўня.
Фармальнай падставай для адмовы стала тое, што актывісты падалі заяву менш як за 15 дзён да пікету.
Жыхары прыгарадных магілёўскіх пасёлкаў Вейна і Навасёлкі не далі згоды на павелічэньне аб’ёмаў вытворчасьці тэхнічнага вугляроду прадпрыемству з расейскім капіталам «Омск карбон Магілёў».
У Магілёве зьявілася кандуктарка, якая гаворыць з пасажырамі па-беларуску. Большасьць пасажыраў гэта зьдзіўляе — у публічным ужытку ў Магілёве беларуская мова застаецца экзотыкай.
Больш за 40 гадоў шавец з Магілёва Марат Раскін зьбірае вінілавыя кружэлкі. Падлеткам ён захапіўся «заходняй рок-музыкай». Гэтае хобі стала для яго «ўнутранай эміграцыяй» ад савецкага жыцьця, поўнага забарон і абмежаваньняў.
У сьмерці на ўроку фізкультуры 8-гадовага вучня з Быхаўскага раёну Ягора Бабашкі мясцовы аддзел Сьледчага камітэту ў ходзе праверкі вінаватых ня выявіў і ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адмовіў.
Слаўгарадзкі раённы суд прызнаў грамадзяніна Грузіі Кахабера Калатазішвілі вінаватым у незаконным вырабе бяз мэты збыту, перапрацоўцы і перавозцы экстракцыйнага опіюму і пакараў яго на 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.
Напярэдадні 33-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС Свабода наведала вёску Баровая — адну з найстарэйшых у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Паселішча аднесенае да зоны пражываньня з правам на адсяленьне.
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў пікет з патрабаваньнем пераносу хімічнага прадпрыемства з расейскім капіталам «Омск Карбон» з-пад Магілёва на малую радзіму Аляксандра Лукашэнкі ў вёску Александрыю.
Як сьмерць падлетка-весьляра падчас трэніроўкі на Дняпры паўплывала на сыстэму падрыхтоўкі прадстаўнікоў акадэмічнага веславаньня ў Магілёве.
Кіраўнікі старэйшых клясаў павінны былі «арганізаваць» наведваньне экспазыцыі пра апошняга расейскага самадзержца Мікалая II і даць адміністрацыі справаздачу, колькі дзяцей яе пабачылі.
Больш за месяц Міністэрства ўнутраных спраў не дае інфармацыі пра зьнікненьне з публічнай прасторы начальніка мэдычнай службы дэпартамэнту фінансаў і тылу МУС па Магілёўскай вобласьці Сяргея Максімава.
«Міністэрства моладзі, спорту і турызму Данецкай Народнай Рэспублікі» рэгулярна паведамляе пра ўдзел сваіх спартоўцаў у адкрытых спаборніцтвах у Беларусі. Прадстаўнік Мінспорту Беларусі зьняпраўджвае гэтую інфармацыю.
Бабруйскі райвыканкам дазволіў паставіць бюст Алеся Адамовіча (1927–1994) на ягонай малой радзіме — у пасёлку Глуша.
34-гадовы магілёвец асуджаны за распальваньне нацыянальнай і расавай варожасьці абмежаваньнем волі на 2 гады без накіраваньня ў папраўчую ўстанову (так званая «хатняя хімія»).
Суд так і не дазнаўся, чаму непаўналетні спартовец выйшаў трэнавацца на адкрытай вадзе без ратавальнай камізэлькі.
Падсудны распаўсюджваў відэаролікі, у якіх усхваляецца перавага расейцаў над іншымі нацыянальнымі групамі.
Вінаватым у забруджваньні лесу пагражае 12 тысяч даляраў штрафу.
Загрузіць яшчэ