Расея мае ў Беларусі 450 гектараў зямлі. І вось як гэта выглядае
Анкляў у Добрускім раёне знаходзіцца ў зоне адчужэньня. Уезд і ўваход туды забароненыя. На Радуніцу ў зону можна было трапіць дзеля наведваньня могілак
Направа — дарога на месца, дзе калісьці было Мядзьвежына. Наўпрост — на Санькава
Цяпер анкляў мае звыклы для зоны адчужэньня выгляд. Ад жылых будынкаў не засталося нічога
Праз зарасьці можна разгледзець фундамэнты колішняга гаспадарчага двара і фэрмаў
Адзіны прыкметны абʼект — колішні прыпынак транспарту. Выглядае, што людзі тут бываюць
На пачатку вёскі — парэшткі помніка з каркасам вянка. Найхутчэй, помнік паставілі ў памяць аб падзеях Другой усясьветнай вайны. Кажуць, тут шмат партызанілі
Асабліва моцнымі аказаліся гаспадарчыя пабудовы. Такіх склепаў сярод лесу тут шмат
Магчыма, гэта адна з «браканьерскіх» вышак, на якія наракае інспэкцыя. Выглядае яна цалкам трывала
Дагэтуль акуратная вясковая сажалка
Каля «ганку» аднаго з прыватных дамоў прарасьлі касачы, калісьці пасаджаныя гаспадарамі дзеля прыгажосьці. Дому даўно няма