Удзельнікаў Плошчы, якія атрымалі «мякчэйшыя» абвінавачаньні, чакаюць новыя допыты. Анатоля Лябедзьку падтрымаў Барыс Нямцоў. Актывісту Сяргею Марцалеву паабяцалі сустрэчу з адвакатам — першую за 3 месяцы арышту. Аляксандар Класкоўскі-малодшы даслаў ліст, у якім выказаўся пра тое, што зь ім адбылося.
Аляксандра Фядуту зноў дапыталі сьледчыя. Цяпер паводле новага абвінавачаньня — у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак, або ўдзеле ў іх. 1 красавіка, паводле адваката, можа адбыцца яшчэ адзін допыт. Ці магчыма, што ў сувязі з новым абвінавачаньнем меру стрыманьня для Аляксандра Фядуты зьменяць? Кажа жонка Фядуты Марына:
«Сказалі, што яшчэ будуць допыты і таму немагчыма мяняць меру стрыманьня».
Новае абвінавачаньне было выстаўленае палітолягу Аляксандру Фядуту і яшчэ пяці ўдзельнікам Плошчы. Такое ж абвінавачаньне выставілі экс-кандыдату на прэзыдэнта Ўладзімеру Някляеву зь сябрамі ягонага штабу Сяргеем Вазьняком і Андрэем Дзьмітрыевым, а таксама былому кандыдату на прэзыдэнта Віталю Рымашэўскаму і актывістцы Насьце Палажанцы. Зь іх толькі Аляксандар Фядута дагэтуль знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ. Праваабаронцы адзначаюць, што паколькі артыкул пра групавыя дзеяньні, якія парушаюць грамадзкі парадак, ня лічыцца цяжкім, у адваката павялічыліся шанцы дамагчыся для Аляксандра Фядуты зьмены меры стрыманьня на падпіску пра нявыезд. Да гэтага падобныя скаргі Фядутавага абаронцы сьледзтвам адхіляліся.
Ад актывіста Сяргея Марцалева больш за два тыдні няма лістоў, а адвакат не сустракалася з Марцалевым ужо больш за 3 месяцы. Зоя Фёдараўна Яўменава, бабуля вязьня, якая ім апякуецца, кажа, што, магчыма, на пачатку будучага тыдня сустрэча з адвакатам усё ж адбудзецца:
«Незразумела, што адбываецца! Жах! Я ўжо сон згубіла. Ды ўсе мы непакоімся: што зь ім там? Але вось сьледчы сказаў, што ў панядзелак сустрэча з адвакатам будзе. Нібыта. Паглядзім».
Сяргей Марцалеў — сябра штабу экс-кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча. Днямі Мікалай Статкевіч азнаёміўся са сваёй крымінальнай справай, і яе адправілі ў пракуратуру перад далейшым накіраваньнем у суд. Чаму не вяліся і не вядуцца сьледчыя дзеяньні зь Сяргеем Марцалевым, невядома.
Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку, якога таксама трымаюць у «амэрыканцы», асабіста падтрымаў вядомы расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў.
«У краіне тэрор, за кратамі невінаватыя людзі. Неабыякавыя, сумленныя, прынцыповыя — гонар Беларусі. У тым ліку і мой сябра Анатоль Лябедзька. Лічу, што ўсё гэта суцэльны кашмар, самавольства і „бязьмежжа“. Усё гэта канвульсіі лукашэнкаўскага рэжыму», — выказаўся Барыс Нямцоў пра падзеі ў Беларусі на сайце АГП.
У справе Анатоля Лябедзькі навінаў няма, адваката да яго даўно не выклікалі, паведаміла «Свабодзе» жонка палітыка Сьвятлана Лябедзька.
Былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі даслаў бацьку ліст з асабістай думкай пра свае дзеяньні на Плошчы. Бацька вязьня распавядае:
«Вось тут працытую, ён па-беларуску піша. „Пасьля трох месяцаў у сьледчым ізалятары на некаторыя рэчы глядзіш па-іншаму. Тыя думкі, якія раней маглі выклікаць жах, зараз сталі рэчаіснасьцю. Вядома, што былога ня вернеш, але, шчыра кажучы, я ні пра што занадта не шкадую. Толькі вельмі балючае расставаньне з жонкай і дзеткамі. Але калі б я сапраўды там нешта арганізоўваў, то, мусіць, ня так бы бяздарна ўсё атрымалася. А то намалявалі зь мяне нейкага Чэ Гевару ў абвінавачаньні…“ А далей усё закрэсьліў чорным нейкі невядомы цэнзар. Ці пра суд ён нешта напісаў, што не спадабалася, ці нешта іншае».

У краіне тэрор, за кратамі невінаватыя людзі. Неабыякавыя, сумленныя, прынцыповыя — гонар Беларусі.