Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Эўразьвязу: Зьмякчыць абвінавачваньне палітвязьням мала


Часовы павераны ў справах Эўразьвязу ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль.
Часовы павераны ў справах Эўразьвязу ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль.
Эўрапейскі Зьвяз патрабуе ад уладаў Беларусі безумоўнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх абвінавачаных з палітычных матываў.

Пра гэта БелаПАН заявіў часовы павераны ў справах Эўразьвязу ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль, камэнтуючы зьмяненьне абвінавачаньняў шэрагу фігурантаў справы аб масавых беспарадках.

«Калі абвінавачаньні зьмякчаныя, то гэта добрыя навіны», — сказаў Хольцапфэль. Аднак, паводле яго слоў, ЭЗ па-ранейшаму занепакоены наяўнасьцю ў Беларусі арыштаваных з палітычных прычын.

Мы патрабуем, каб усе людзі, абвінавачаныя з палітычных прычын, былі безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя.
«Мы патрабуем, каб усе людзі, абвінавачаныя з палітычных прычын, былі безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя», — заявіў Хольцапфэль.

Сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму 30 сакавіка зьмяніла абвінавачаньне Сяргею Вазьняку, Андрэю Дзьмітрыеву, Уладзімеру Някляеву, Анастасіі Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму і Аляксандру Фядуту. Яны цяпер абвінавачваюцца ў зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага артыкулам 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле — тры гады пазбаўленьня волі.

Раней ім было прад’яўленае абвінавачаньне па частках 1 і 2 артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі). Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле — 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG