Шмат хто зь фігурантаў справы 19 сьнежня атрымаў лісты падтрымкі ад міністра замежных спраў Славакіі Мікалаша Дзурынды. Уладзімеру Някляеву другі раз забаранілі сустракацца з дачкамі. Ад Сяргея Марцалева няма лістоў два тыдні. Сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ трох абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Абвінавачаная ў справе 19 сьнежня Натальля Радзіна атрымала з Славакіі ліст салідарнасьці ад міністра замежных спраў гэтай краіны Мікалаша Дзурынды.
Радзіна: «Тэкст ліста такі. «Зараз, пасьля сьнежаньскіх выбараў у Беларусі і падаўленьня акцый пратэсту, Славакія падтрымала рашэньне Рады Эўразьвязу пра ўзмацненьне санкцый супраць фальшаваньня выбараў і ўзмацніла падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Аб разьвіцьці палітыкі што да Беларусі мы размаўлялі 3 сакавіка ў Браціславе на сустрэчы міністраў замежных спраў краін Вышаградзкай групы — Славакіі, Чэхіі, Польшчы, Вугоршчыны, у якой бралі ўдзел таксама міністры замежных спраў Нямеччыны Гі дэ Вэстэрвэле, высокая прадстаўніца Эўразьвязу Кэтрын Эштан ды эўракамісар Штэфан Фюле. Прыміце, калі ласка, мае найлепшыя пажаданьні здароўя і абяцаньні, што намаганьні па вызваленьні беларускіх палітвязьняў будуць працягвацца».
Паводле Натальлі Радзінай, разам зь лістом быў прысланы фотаздымак, зроблены на акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Акцыя праходзіла на месцы, дзе 23 гады таму жорстка разагналі акцыю пратэсту грамадзянаў супраць гвалту над свабодай ў Чэхаславакіі. У акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі бралі ўдзел славацкія палітыкі, у тым ліку Мікалаш Дзурында, і беларускія палітыкі, у прыватнасьці, Станіслаў Шушкевіч і Аляксандар Казулін. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты беларускіх палітвязьняў.
Такія ж лісты ад міністра замежных спраў Славакіі спадара Дзурынды атрымалі днямі сваякі Паўла Севярынца, Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнкі і былы кіраўнік штабу Саньнікава Ўладзімер Кобец.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў атрымаў адказ з Пракуратуры Менску на сваю просьбу аб сустрэчы з дачкамі. Жонка палітыка Вольга кажа: зноў адмова.
«Напісана, што паўторна разгледжаны зварот пра дазвол на спатканьне. Як паведамлялася раней, ужытая меры стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту, спасылаюцца на закон, што пры гэтым забараняецца прымаць каго б ні было, акрамя сяброў сям’і. Такім чынам яны зноў даводзяць, што дочкі — гэта не сябры сям’і. Па-праўдзе, мы з Уладзімерам іншага і не чакалі».
У пачатку сакавіка ў Менск для сустрэчы з Някляевым прыехала ягоная старэйшая дачка Ілона са сваёй дачкой, якія жывуць у Маскве. Сустрэцца зь імі Ўладзімеру Някляеву не дазволілі. Раней экс-кандыдату на прэзыдэнта забаранілі сустрэчы зь ягонай малодшай дачкой Евай.
Ад актывіста штабу Мікалая Статкевіча Сяргея Марцалева два тыдні няма лістоў. Бабуля актывіста Зоя Фёдарава, якая апякуецца Сяргеем, кажа, што і адваката да яго таксама не выклікаюць.
«Кажа, што ходзіць у КДБ, каб зь ім сустрэцца, але яе не пускаюць. І яшчэ кажа, што звоніць увесь час сьледчаму, дык сьледчы не падымае слухаўку».
Юры Вінаградаў, бацька актывіста штабу Някляева Паўла Вінаградава, паведаміў, што расьсьледаваньне справы ягонага сына, мяркуючы па ягоным апошнім лісьце, не завершанае. Раней Павал пісаў дамоў, што хутка будзе знаёміцца са справай, але гэта не пацьвердзілася.
Тым часам КДБ паведаміў, што «падведзена рыса ў правядзеньні мерапрыемстваў па вышуку і ўстанаўленьні асобаў, якія справакавалі пагромы 19 сьнежня 2010 году на плошчы Незалежнасьці і бралі ў іх непасрэдны удзел». Апошнімі, каго сьледчыя КДБ лічаць вінаватымі паводле гэтай справы, сталі Віталь Мацукевіч, Аляксей Шарстоў і Дзьмітрый Гусельцаў. «Сьледзтва мае бясспрэчныя доказы, у тым ліку паказаньні сьведак і абвінавачаных, фота- і відэаматэрыялы, якія сьведчаць пра тое, што названыя асобы ў ліку першых заклікалі людзей да штурму адміністрацыйнага будынку Дому ўрада. Выявы менавіта гэтых асоб, што заклікалі натоўп граміць Дом урада, часьцей за усё абмяркоўваліся і дэманстраваліся апазыцыйнымі інтэрнэт-рэсурсамі, якія сьцьвярджалі, што яны і ёсьць тыя самыя «правакатары ад праваахоўнікаў», — сказана ў паведамленьні Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ.
Паводле КДБ, Мацукевіч зьмешчаны пад варту ў «амэрыканку», а з Шарстова і Гусельцава узята абавязальніцтва пра яўку.