У фільме Віталя Цыганкова «Непазьбежны прэзыдэнт» Свабода праз галасы сьведак спрабуе даць адказ на пытаньне, чаму беларускае грамадзтва ў 1994 годзе выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму альбо менавіта такі вынік быў наканаваны.
Павал Латушка, Аляксандар Мілінкевіч, Натальля Радзіна, Дзьмітры Шчыгельскі, Анатоль Лябедзька, Алесь Міхалевіч, Сьвятлана Курс, Аляксандар Кныровіч і Мікалай Халезін расказваюць, які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі.
Усе відэаінтэрвію з праекту «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут
«Сьведкі Лукашэнкі»
«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?
Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ня будзе Сашкі праз год ці два. Ня ўмее ён», — Мікалай Халезін ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«У 2000-я гады беларускае чынавенства пераўтварылася ў цалкам карупцыйную сыстэму», — Аляксандар Кныровіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Жанчынам падалося, што Лукашэнка, гэты „пакаці-гарошак“, будзе ім абаронцам», — Сьвятлана Курс«2020 год — гэта адкладзеная перамога», — Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Хутка стаў слухаць толькі тых, хто казаў „які вы разумны і бліскучы“», — Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Чалавек сьвядома казаў: Лукашэнка ўсталюе дыктатуру, затое будзе парадак», — Дзьмітры Шчыгельскі ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Пакайцеся і ня лезьце ў лідэры», — Натальля Радзіна ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пра Паўла Латушку і Аляксандра Азарава«Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»