Дата дня
22 лістапада 1944 году ў Менску памёр Кузьма Чорны, аўтар раманаў «Пошукі будучыні», «Млечны шлях» і «Трэцяе пакаленьне». Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.
Таксама ў гэты дзень
1773 — заснаваная Беларуская рымска-каталіцкая эпархія з цэнтрам у Магілёве.
1918 — Юзафа Пілсудзкага абвясьцілі «часовым начальнікам» Польскай дзяржавы.
1963 — у ЗША забілі прэзыдэнта Джона Фіцджэральда Кенэдзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША раскрылі амаль 1,5 тысячы дакумэнтаў у справе аб забойстве прэзыдэнта Джона Кенэдзі
2004 — у Кіеве пачалася Аранжавая рэвалюцыя.
У гэты дзень нарадзіліся
1715 — Антоні Адам Скарульскі, філёзаф, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі.
1893 — Іван Сурта, акадэмік, прэзыдэнт АН БССР, які быў расстраляны ў 1937 годзе.
1914 — Рыгор Няхай, беларускі пісьменьнік.
1930 — Вера Бартуль, дзяячка беларускай эміграцыі.
У памяці
1986 — Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.
1953 — Янка Філістовіч, беларускі дзяяч на эміграцыі, удзельнік антысавецкага супраціву ў Беларусі, публіцыст.