Янка (Іван Андрэевіч) Філістовіч (нарадзіўся 14 студзеня 1926, у в. Паняцічы, цяпер Вілейскі раён — расстраляны пасля 11 лістапада 1953) — беларускі нацыяналіст, сябра Рады БНР, удзельнiк антысавецкага руху ў Беларусі, адзін зь лідараў Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі ў Францыі. У 1951 г. Вярнуўся ў Беларусь з мэтай арганізацыі патрыятычных сіл для барацьбы з бальшавікамі.
У 1952 г. камандаваў на Маладзечаншчыне партызанскай групай, выдаў адзін нумар газэты «Жыве Беларусь!». У верасьні 1952 г. Філістовіч быў арыштаваны і расстраляны МГБ.
Дзяржаўны тэлеканал АНТ зьняў фільм пра Янку Філістовіча «Шпіён з-пад Вілейкі» ў межах цыклю «Зваротны адлік» (АНТ 2010). Рэжысэр — Людміла Клінцова. Cцэнарыст — Тацяна Сухоцкая.

У пачатку дзевяностых актывісты дэмакратычных сілаў падымалі пытаньне рэабілітацыі Філістовіча, аднак у дасланым адказе было сказана, што падстаў для перагляду справы няма.
У цяперашні час многія беларускія гісторыкі і грамадзка-палітычныя актывісты лічаць Філістовіча героем.