Гісторыя забойства Джона Кэнэдзі зьяўляецца адной з самых загадкавых у 20 стагодзьдзі і да гэтага часу выклікае шмат пытаньняў. Супольны праект беларускай рэдакцыі Радыё Свабода і мультымэдыйнага аддзелу Радыё дае гледачам рэдкі погляд на Лі Гарві Освальда — чалавека, прызнанага вінаватым у забойстве былога прэзыдэнта.
Відэафільм «Освальд у Менску», які ўключае ў сябе інтэрвію зь людзьмі, што ведалі Освальда ў Беларусі, дэманструе супярэчнасьці ягонай асобы, а таксама ўражаньні, якія ён зрабіў на іншых людзей. Практычна ўсе, хто дзеляцца сваімі ўспамінамі пра сустрэчы з Освальдам у Менску, ставяць пад сумнеў ягонае дачыненьне да забойства Кэнэдзі.
У стварэньні фільма браў удзел дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, аўтар кнігі «Сьлед матылька. Освальд у Менску», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Кніга атрымала ў 2011 годзе прэмію «Гліняны Вялес», у 2012 увайшла ў шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца.
Праект, прысьвечаны 50-й гадавіне забойства былога прэзыдэнта ЗША Джона Ф.Кенэдзі, стаў пераможцам сярод матэрыялаў Радыё Свабода ў намінацыі «Мультымэдыя».
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1