Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі Расею

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Чаму ў «экстрэмісцкіх» каналаў шмат камэнтаў пад допісамі, а ў Азаронка іх амаль няма?

— Мабыць, ён выказваецца вычарпальна, няма чаго дадаць ці з чым спрачацца. Напішыце ў сваім чаце: «Белае — гэта чорнае» і паглядзіце, колькі ў вас будзе камэнтароў.

— Чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі Расею?

— Думаю, прычына глыбейшая за палітыку. Яго моцна крыўдзілі з самых раньніх гадоў. У выніку не сфармаваліся пачуцьці ўласнай віны, сораму і эмпатыі, усё затуліла варожая карціна сьвету. Таму людзі для яго не ў прыярытэце, людзям трэба помсьціць.

Адсюль нянавісьць да Зяленскага, якога бацькі выхоўвалі па-іншаму, да культуры і беларушчыны. Толькі «русский мир» зь яго «традыцыйнымі каштоўнасьцямі» дае яму адчуваньне камфорту, калі можна захапіць у закладнікі народ, гісторыю, краіну і атачыць сябе такімі самымі пэрсанажамі зь дзіцячай траўмай. Цяпер іхная ўлада.

— Ці праўда, што ў савецкай Беларусі не было антысаветчыкаў?

— Былі, але ў клясычным сэнсе гэта не беларуская зьява, бо арыентаваліся на Маскву. У Беларусі па вайне быў моцны збройны супраціў. Пасьля беларусы адраджалі сваю культуру — прыродную, спрадвечную, не савецкую. Аснова была сьцьвярджальная, не «анты». Афіцыйная палітыка русыфікацыі ставілася да іх як да дысыдэнтаў.

Уладзімер Караткевіч расказваў: яго выклікалі ў ЦК і сказалі, што ён ідэалізуе беларускую гісторыю. «Дык я ж яе ідэалізую, а не ачарняю», — адказаў пісьменьнік. Адраджэнцаў звальнялі з вучобы ці працы, але ў турмы, як сёньня, сыстэмна не саджалі.

— Чаму галоўная літаратурная прэмія Беларусі носіць імя паляка?

— Хоць бы ўжо таму, што Ежы Гедройць нарадзіўся ў Менску, а ў сваім часопісе «Kultura», які выдаваў у Парыжы, шмат пісаў пра Беларусь, друкаваў беларускіх аўтараў. Заснавалі прэмію пасольства Польшчы і Польскі інстытут у Менску разам зь Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. Кнігі-пераможцы мусяць выходзіць у польскіх перакладах, а аўтары атрымліваюць стыпэндыі ў эўрапейскіх літаратурных цэнтрах.

Насамрэч этнічная прыналежнасьць тут ні пра што. Галоўнае — беларуская літаратура і яе магчымасьці на шляху ў шырокі сьвет.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры кнігі зь «Бібліятэкі Свабоды» — сярод намінантаў на прэмію Гедройця

— Чым страшны нацыяналізм?

— Нацыяналізм тоесны нацыі. Напрыклад, беларускі нацыяналізм, як і самі беларусы, бывае розны: рамантычны, інтэлектуальны ці грубы, дурны, стваральны ці разбуральны, інтра- ці экстравэртны. Нацыяналізм — як нож, інструмэнт забойства і самаабароны адначасова. Ім можна параніцца, а можна нарэзаць хлеб. Можна адшчыкнуць апэндыкс, а можна працяць сэрца. Беларусам сто гадоў убіваюць у галаву, што вінаваты нож. Маўляў, у нас не павінна быць ніякага нацыяналізму. І гэта замест таго, каб зь дзяцінства выхоўваць навыкі карыстаньня нажом.

— Як вы ставіцеся да ініцыятывы «кінь кізяк у „дэпутата“»?

— Ідэя талковая, але... Для чаго важна рабіць ацэнку працы «дэпутата»? Каб найперш ён сам мог, прынамсі, прачытаць яе, а таксама для магчымай наступнай грамадзкай дыскусіі. Калі ж пачынаюць кідацца экскрэмэнтамі, на прачытаньні і палеміцы ставіцца крыж.

Думаю, у большасьці «дэпутаты» — закладнікі рэжыму, уласнай бясьпекі або прагнасьці. Магчыма, нехта пад прыкрыцьцём дэпутацтва робіць і добрыя справы, як гэта бывае пры акупацыях. Альтэрнатывы палеміцы няма. А з «кізякамі» атрымліваецца імітацыя аглабельнага судзілішча ў духу самога рэжыму, ня больш.

— Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў? Здаецца, яшчэ крыху і людзі загавораць перакручанай ангельскай мовай…

— Бо здабыткі цывілізацыі прыходзяць з Захаду на Ўсход, а не наадварот. Для новых прадметаў і зьяваў у Расеі не ствараюць свае назвы, як гэта робіцца шмат у якіх мовах сьвету, а жыўцом бяруць з арыгіналу. Расейцы ўвогуле не асабліва заклапочаныя чысьцінёй і разьвіцьцём сваёй мовы, бо лічаць яе і без таго вялікай і магутнай. У ангельскай таксама здараюцца запазычаньні з расейскай, але толькі для перадачы ўласна расейскіх унікальных рэаліяў.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею