Запытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІ

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Ці варта незалежным беларускім СМІ мець вэрсію на расейскай мове?

— У сытуацыі выгнаньня расейская мова беларускіх СМІ стварае ім імідж «не зусім беларускіх», прынамсі даверу і кансалідацыі беларусаў не спрыяе.

Трэба мець на ўвазе, што для беларусаў іх «крытычны момант» наперадзе, але яны могуць улічваць досьвед Ўкраіны, дзе такі момант ужо настаў, і рабіць свае высновы. Простая лёгіка падказвае, што асноўная вэрсія беларускага СМІ павінна быць па-беларуску. А колькі будзе дапаможных, на іншых мовах, залежыць ад рэсурсу. Чым больш такіх вэрсій, тым лепей для СМІ.

— Пачалі забараняць беларускую літаратуру. А забаронены плод салодкі. Ці можа гэта быць стымулам для разьвіцьця самой літаратуры?

— Можна адносіны да беларускай літаратуры (і мовы) параўнаць з украінскай арміяй 2014 году і цяпер. Раней маргінальную, часта канфармісцкую і неабавязковую, сёньня літаратуру (і мову) рэжым прызнаў сваім рэальным ворагам. Беларуская літаратура (і мова) — свабодная і эўрапейская, дынамічная ў разьвіцьці, запатрабаваная ў публікі. Яна стала бокам у «вайне культур» і ўжо выйграла гэтую вайну, бо альтэрнатывы ёй няма, а колькасьць і якасьць чытачоў расьце на вачах.

— Чаму лукашысты гавораць пра пагрозу NATO, калі NATO ні разу не агучыла такіх плянаў?

— Прычына ў спрадвечным расейскім укладзе, у аснову якога пакладзены абсурд. Кожны прарасейскі чалавек перакананы, што ў жыцьці няма лёгікі, яно такое ж бессэнсоўнае, як сьмерць. Вяршэнства закону, правы чалавека, праўда факту — пустыя словы. Прычым паўсюль, як у Расеі, так і ў NATO. Таму Масква можа напасьці на Ўкраіну, а сказаць, што пачала вайну Ўкраіна.

Гэты рэлятывізм у Беларусі спрабуе прышчапіць Лукашэнка. Вы кажаце, што гэта хлусьня? А як паглядзець. Палітвязьні? Іх у нас няма. Прайграў выбары? Дзе вы бачылі выбары?

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATO

— А ці не дапускаеце вы, што людзі на Данбасе проста ня хочуць жыць ва Ўкраіне?

— Дапускаю, але як гэта спраўдзіць? У людзей Данбасу няма спосабу сказаць пра гэта. «Рэфэрэндумы» з завоблачнымі вынікамі там самачынна праводзіла Расея — ва ўмовах акупацыі, расейскай прапаганды і перасьледу ўсяго ўкраінскага. Аб’ектыўнай статыстыкі няма.

30 гадоў таму свае данбасы маглі ўзьнікнуць, напрыклад, і ў краінах Балтыі. Але пасьля вываду адтуль расейскай арміі там усталяваліся мір, дэмакратыя, дабрабыт і цывілізацыя ў цэлым. Таму дапускаю і адваротнае.

— Ці не прывядзе гістарычны канфлікт зь літоўцамі да высылкі беларусаў зь Літвы?

— Гэта не «гістарычны канфлікт», а правакацыя ў стылі Лукашэнкі. Ня ведаю, ці інсьпіраваная яна з Масквы, але выгадная толькі ёй.

Літва ўжо даўно жыве ў сьвеце, дзе суседнія краіны павырашалі большасьць сваіх гістарычных канфліктаў шляхам адкрыцьця межаў. Якраз межы ў гісторыі і стваралі перадумовы для канфліктаў. А Беларусь, на жаль, застаецца ў ранейшым сьвеце канфрантацыі і «ворагаў навокал». Літоўцы цалкам апраўдана могуць выслаць з краіны, але не беларусаў, а крамлёўскіх правакатараў, хай сабе і зь беларускімі пашпартамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра мяжу, «літвінізм», Пазьняка і Вільню. Тлумачэньне літоўскага палітоляга

— Беларусы ў Польшчы хутчэй засвойваюць польскую мову, а са сваімі гавораць па-расейску. Чаму так?

— Бо для засваеньня беларускай мовы ў Польшчы няма сацыяльных стымулаў або яны занадта слабыя. Як і ў самой Беларусі, дарэчы.

Многія не разумеюць, што дэмакратычных перамен (і, як вынік, напрыклад, вызваленьня палітвязьняў) па-расейску ў Беларусі дасягнуць ня ўдасца. Дэмакратыю будуе нацыя, а не насельніцтва. Па ідэі стымуляваньнем беларушчыны мусіў бы заняцца беларускі «ўрад у выгнаньні». Самацёкам такога засваеньня не адбудзецца. Як і вызваленьня палітычных вязьняў. Гэта зьвязаныя рэчы.

— Ці могуць дэмакратычныя сілы за мяжой перахапіць ініцыятыву ў Лукашэнкі?

— Цяпер гэта залежыць толькі ад чалавечага фактару, як тое адбылося ў міжнародных справах. Перахапіць ініцыятыву ўнутры Беларусі можа рэальна выбраны парлямэнт і ўрад, а не факультатыўныя квазіструктуры, якія не адказныя ні перад кім.

Беларуская грамада за мяжой, ад 300 тысяч да паўмільёна чалавек, магла б праз выбары надзяліць дэмакратычныя сілы такой адказнасьцю перад нацыяй, што ўжо само сабою ўплывала б на сытуацыю дома. Каб перахапіць ініцыятыву, трэба, як мінімум, дзейнічаць з супернікам у адных фармальных катэгорыях.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею