РПЦ можа пачаць працэс кананізацыі Суворава, які удзельнічаў у здушэньні паўстаньня Касьцюшкі

Аляксандар Сувораў

Расейская праваслаўная царква (РПЦ) можа пачаць працэс кананізацыі, гэта значыць прылічэньня да ліку сьвятых, расейскага палкаводца Аляксандра Суворава.

У парадак дня пасяджэньня Сыноду РПЦ, якое прайшло 24 жніўня, уключылі пункт аб перадачы пытаньня пра магчымую кананізацыю Суворава на разгляд профільнай сынадальнай камісіі. Ці было прынятае нейкае рашэньне, пакуль не паведамлялі.

Летась, пасьля расейскага шырокамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу прасіў РПЦ прылічыць Суворава да ліку сьвятых. У РПЦ тады заявілі, што вывучаць біяграфію Суворава і розныя сьведчаньні аб ім. Для кананізацыі, у прыватнасьці, патрэбныя «народнае шанаваньне падзьвіжніка як сьвятога», а таксама сьведчаньні аб зьвязаных зь ягоным імем цудах.

У 2001 годзе РПЦ кананізавала военачальніка, флятаводца, сучасьніка Суворава — Фёдара Ушакова.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шайгу заклікаў РПЦ прызнаць сьвятым Суворава, які задушыў паўстаньне ў Беларусі і Польшчы
  • Аляксандар Сувораў — адзін з найбольш вядомых палкаводцаў Расейскай імпэрыі. Імя Суворава ўваходзіла ў афіцыйны «пантэон» герояў і ў эпоху кіраваньня Сталіна.
  • У Польшчы і шэрагу іншых краін Эўропы Суворава абвінавачвалі ў жорсткасьці. Так, пры штурме ў 1794 годзе прадмесьця Варшавы — Прагі загінулі тысячы паўстанцаў і мірных жыхароў.
  • Аляксандар Сувораў удзельнічаў у здушэньні паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, за што атрымаў званьне фэльдмаршала і зямельныя надзелы ў Кобрынскім старостве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада БНР: Расейская праваслаўная царква — галоўная крыніца міжрэлігійнай напружанасьці ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі двух беларускіх сьвятароў, якія перайшлі ў юрысдыкцыю Канстантынопальскага патрыярхату, назвалі «нацыкамі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Веньямін: Прыкрываючыся лёзунгамі дэмакратыі, Захад заахвочвае нацысцкі рэжым