Пра гэта заявіў мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, падчас II Міжнароднага «антыфашысцкага» кангрэсу, паведамляе БелТА.
«На жаль, чарговы раз чалавецтва сутыкнулася з сытуацыяй неабходнасьці барацьбы з фашызмам. Чаму так склалася? Чаму аказаліся забытыя жахі і пакуты Другой сусьветнай вайны, якая прынесла чалавецтву ідэалёгію нянавісьці, нацыянальнай і расавай перавагі? Чаму чалавецтва не засвоіла самых страшных урокаў гісторыі? Чаму паўсталі правалы ў памяці ў многіх народаў? Адказ досыць просты — бо, штучна прыкрываючыся лёзунгамі дэмакратыі, правоў чалавека, заахвочваецца сучасны нацысцкі рэжым, у тым ліку і ва Ўкраіне», — сказаў мітрапаліт Веньямін.
Паводле яго слоў, усім краінам і народам трэба аб’яднацца ў барацьбе з гэтай небясьпекай. Пры гэтым асаблівую ўвагу неабходна аддаць пытаньням патрыятычнага выхаваньня насельніцтва.
«Безадказныя сілы ў сьвеце робяць усё, каб сытуацыю ва Ўкраіне перавесьці ў плашчыню рэальнай вайны Захаду з Расеяй і Беларусьсю. Наш клопат — не дапусьціць гэтага», — падкрэсьліў мітрапаліт Веньямін.
Галавой РПЦ у Беларусі Веньямін стаў пасьля падзеяў 2020 году і адкліканьня зь Беларусі мітрапаліта Паўла, расейца па паходжаньні. Павал наведаў у шпіталі зьбітых сілавікамі пратэстоўцаў і пашкадаваў, што пасьпяшаўся зь віншаваньнем Лукашэнку пасьля выбараў. Мітрапаліт Веньямін не асуджаў гвалт у 2020 годзе і публічна не заступаўся за праваслаўных сьвятароў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.